Юрый Валянцінавіч Жыркоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Юрый Жыркоў
Yuri Zhirkov Anzhi 2011.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Юрый Валянцінавіч Жыркоў
Нарадзіўся 20 жніўня 1983(1983-08-20)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 180 см
Вага 76 кг
Пазіцыя левы паўабаронца, левы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі Зеніт
Нумар 18
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1997 — 2001 Сцяг Расіі Спартак (Тамбоў)
Клубная кар’ера*
2001 — 2003 Сцяг Расіі Спартак (Тамбоў) 72 (26)
2004 — 2009 Сцяг Расіі ЦСКА (Масква) 139 (15)
2009 — 2011 Сцяг Англіі Чэлсі 29 (0)
2011 — 2013 Сцяг Расіі Анжы 46 (3)
2013 — 2015 Сцяг Расіі Дынама (Масква) 54 (4)
2016 — Сцяг Расіі Зеніт (Санкт-Пецярбург) 47 (2)
Нацыянальная зборная**
2004 — 2005 Сцяг Расіі Расія (да 21) 6 (2)
2005 — 2018 Сцяг Расіі Расія 87 (2)[2]
Міжнародныя медалі
Чэмпіянат Еўропы
Бронза Аўстрыя/Швейцарыя 2008
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ганаровая грамата Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Ордэн Дружбы Заслужаны майстар спорту Расіі

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 12 кастрычніка 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 кастрычніка 2018.

Юрый Валянцінавіч Жыркоў (руск.: Юрий Валентинович Жирков; 20 жніўня 1983, Тамбоў, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца клуба «Зеніт» і нацыянальнай зборнай Расіі. У кастрычніку 2008 года Жыркоў быў намінаваны на прэмію «Залаты мяч». У снежні таго ж года Жыркоў быў прызнаны найлепшым футбалістам Расіі паводле версіі РФС, паводле версіі часопіса «Футбол», газеты «Савецкі спорт», а таксама тэлеперадачы «Футбол Расіі». Звычайна гуляе на пазіцыі левага паўабаронцы, аднак можа згуляць і на пазіцыі левага абаронцы, падключаючыся пры гэтым і да нападаў.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Спартак» Тамбоў[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 годзе Юрый далучыўся да дублю тамбоўскага «Спартака». Там Жыркоў атрымліваў маленькі заробак, і для таго, каб дапамагчы сваёй сям'і, ён выступаў на першынстве калгасаў за пасёлак Мардовіі, за перамогі якога ён атрымліваў прадукты[3]. За гэту каманду ў фінале першынства раёна Юрый забіў два мячы на апошніх хвілінах матчу, гэта дазволіла яго камандзе стаць чэмпіёнам. Улетку 2001 года Юрый быў дазаяўлены за асноўны склад «Спартака», за які дэбютаваў 22 жніўня 2001 года, выйшаўшы на замену на 88-й хвіліне матчу супраць калужскага «Лакаматыва»[4].

ЦСКА Масква[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне снежня 2003 года стала вядома аб тым, што Жыркоў падпісаў кантракт з маскоўскім ЦСКА. У складзе ЦСКА Юрый прыняў удзел у Кубку Садружнасці, які праходзіў з 17 па 25 студзеня 2004 года. Ігрок дэбютаваў у стартавым матчы турніру супраць клуба «Гомель» і быў заменены на 70 хвіліне матчу, які скончыўся з лікам 2:2. За ЦСКА ў афіцыйнай гульні Жыркоў дэбютаваў 7 сакавіка 2004 года ў матчы на ​​Суперкубак Расіі супраць маскоўскага «Спартака», выйшаўшы на поле ў асноўным складзе. Матч скончыўся з лікам 1:3 на карысць ЦСКА. Суперкубак стаў першым трафеем Жыркова разам з ЦСКА. Пасля гэтай гульні галоўны трэнер ЦСКА Артур Жоржы выказаў меркаванне, што ў Юрыя вялікая будучыня.

«Чэлсі»[правіць | правіць зыходнік]

Першую сваю гульню ў афіцыйным матчы англійскай Прэм'ер-лігі за «Чэлсі» Юрый правёў 20 снежня 2009 года, ён выйшаў на замену на 76-й хвіліне матчу супраць клуба «Вест Хэм Юнайтэд», які скончыўся з лікам 1:1.

«Анжы»[правіць | правіць зыходнік]

Улетку 2011 года цікавасць да Жыркова выказалі расійскія клубы — маскоўскія «Дынама»[5] і «Спартак»[6], а таксама «Рубін»[7]. У канцы ліпеня ім зацікавіўся махачкалінскі «Анжы». 2 жніўня клуб і футбаліст дамовіліся аб умовах чатырохгадовага кантракту[8]. 6 жніўня Юрый афіцыйна стаў іграком махачкалінскага клуба. Сума трансферу паўабаронцы склала 15 млн еўра[9].

«Дынама»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля таго, як стала вядома, што «Анжы» будзе скарачаць свой бюджэт Юрый вырашыў сысцці з клуба і прыярытэтным варыянтам для яго быў пераход у маскоўскую каманду. У выніку Юрый далучыўся да складу маскоўскага «Дынама».

«Зеніт»[правіць | правіць зыходнік]

30 студзеня 2016 года Жыркоў разам з аднаклубнікам Аляксандрам Какорыным перайшоў у санкт-пецярбургскі «Зеніт»[10].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Жыркоў дэбютаваў за зборную 9 лютага ў матчы супраць зборнай Італіі, выйшаўшы на поле ў стартавым складзе. Гульня сконылася з лікам 2:0 на карысць Італіі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Расіі ЦСКА

Сцяг Англіі «Чэлсі»

Сцяг Расіі «Зеніт»

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Расіі Расія

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]