Юрый Васілевіч Шпіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Васілевіч Шпіт
Дата нараджэння 9 лістапада 1930(1930-11-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 снежня 2008(2008-12-04) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень дацэнт
Навуковае званне
Партыя
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Юрый Васілевіч Шпіт (нар. 9 лістапада 1930, г. Запарожжа, Украіна — 4 снежня 2008, Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1969). Дацэнт (1963)[1]. Акадэмік Расійскай Акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1954 годзе скончыў архітэктурны факультэт Кіеўскага інжынерна-будаўнічага інстытута. Працаваў у Белдзяржпраекце[1], у 19641975 гадах намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі, з 1976 года дырэктар БелНДІПгорадабудаўніцтва, адначасова з 1967 года выкладаў у БПІ1968 дацэнт). 3 1990 прэзідэнт Асацыяцыі праектных арганізацый Беларусі (Беласпраект)[2].

У 19902002 гг. — кіраўнік персанальнай творчай майстэрні[3].

Памёр у 4 снежня 2008 года, пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года. З 1970 па 1973 г. — старшыня праўлення СА БССР. Член КПСС з 1963 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Кінатэатр «Мінск» у Наваполацку
Будынак Магілёўскага абласнога камітэта КПБ
Будынак гаркама КПБ і гарвыканкама ў Бабруйску

Найбольш значныя работы: комплекс буйнапанельных жылых дамоў па вуліцы Талбухіна (1965), жылыя дамы па прасп. Леніна[1], вуліцах Я. Коласа, Чырвонаармейскай, Карла Маркса (19601970-я гг.), будынкі кінатэатра «Партызан» (1967; усе ў Мінску), кінатэатр «Мінск», планіроўка і забудова вул. Маладзёжнай у Наваполацку (19711980)[1], абкама КПБ у Магілёве (1971), гаркама КПБ у Бабруйску (1976, абодва ў сааўт.), жылыя дамы ў Гомелі, Магілёве і інш. гарадах (19601970-я г.), будынкі гасцініцы «Юнацтва» на Заслаўскім вадасховішчы (1974) пад Мінскам, санаторыя «Беларусь»[ru] у Місхоры Крымскай вобласці (1974)[2], храм святога апостала Андрэя Першазваннага на праспекце Ракасоўскага[3].

Адзін з кіраўнікоў і аўтараў серый тыпавых праектаў жылых дамоў з палепшанымі кватэрамі і жылых дамоў з блок-пакояў (1960-70)[1], інтэрнатаў, школ і інш. будынкаў, шэрага праектаў планіроўкі і забудовы асобных раёнаў у Мінску, абласных цэнтрах Беларусі, Наваполацку, Светлагорску і інш. (19501980-я г.) Кіраўнік распрацоўкі Генеральнай схемы комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Беларусі (19861989). Аўтар помніка вызваліцелям у Віцебску і манумента партызанам Вілейшчыны на воз. Нарач у Мядзельскім раёне (1968). У 19701973 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Больш за 30 навуковых прац, у т.л. «Грамадзянскае будаўніцтва і архітэктура ў Беларускай ССР» (1968), «Архітэктура Савецкай Беларусі» (1972), «Гарады і сістэмы рассялення Беларускай ССР» (1979), «Удасканаленне тэрытарыяльнай арганізацыі прамысловасці ў эканамічным раёне (рэспубліцы)» (1980), «Рэкамендацыі па тэрытарыяльнай арганізацыі Беларускай ССР» (1987) — усе ў аўтарскім калектыве[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980), граматамі Саюза архітэктараў СССР[4]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1984 за ўдзел у планіроўцы і забудове г. Наваполацка[2].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Архитектура Советской Белоруссии. М., 1973 (у сааўт.);
  • Современные тенденции формирования территорнальных систем расселения. Мн., 1981.

Зноскі

  1. а б в г д е ё Шпит Юрий Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б в г Папова Ія Міхайлаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  3. а б Шпіт Юрый Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  4. Юрий Шпит — зодчий, ученый, педагог

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]