Перайсці да зместу

Юрый Вуеш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юрый Вуйеш)
Юрый Вуеш
в.-луж.: Jurij Wuješ
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 15 студзеня 1905(1905-01-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 1968(1968-12-22) (63 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, настаўнік, літаратурны рэдактар, intendant, драматург
Узнагароды

Юрый Вуеш (в.-луж.: Jurij Wuješ, 15 студзеня 1905, вёска Небельчыцы каля Будзішына, Германія — 22 снежня 1968, Будзішын, ГДР) — сербалужыцкі паэт, педагог, публіцыст, перакладчык, тэатральны дзеяч. Пісаў на верхнялужыцкай мове.

Нарадзіўся 15 студзеня 1905 года ў сялянскай сям’і ў сербалужыцкай вёсцы Небельчыцы ў ваколіцах Будзішына. З 1911 па 1918 год навучаўся ў народнай сярэдняй школе ў вёсцы Небельчыцы. З 1919 года вучыўся ў каталіцкім педагагічным вучылішчы ў Будзішыне, якое скончыў у 1926 годзе. Потым працаваў да 1929 года настаўнікам у горадзе Хросчыцы (Кроствіц). З 1929 па 1940 год быў настаўнікам у роднай вёсцы Небельчыцы.

З 1940 па 1945 год удзельнічаў у Другой сусветнай вайне. Пасля дэмабілізацыі з 1946 па 1949 год працаваў настаўнікам у Варнсдорфе. З 1949 па 1954 год быў галоўным рэдактарам газеты «Nowa Doba» і з 1954 па 1958 год — галоўным рэдактарам выдавецтва «Nowa Doba».

З 1958 па 1963 год быў рэжысёрам сербалужыцкага народнага тэатра і з 1963 года па 1968 год — галоўным драматургам Нямецка-сербалужыцкага народнага тэатра ў Будзішыне.

Памёр 22 снежня 1968 года ў Будзішыне. Пахаваны на могілках святога Мікалая ў Будзішыне.

Займаўся перакладамі з нямецкай і славянскіх моў.

Сачыненні
  • Hdyž rěči wutroba, паэтычны зборнік, 1959;
  • Serbska poezija, анталогія, 1980.
  • Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 160, ISBN 5-7576-0063-2
  • Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow, wud. wot: Jan Šołta, Pětr Kunze a Franc Šěn, Budyšin: Ludowe nakładnistwo Domowina, 1984