Юрый Віктаравіч Каралюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Футбол
Юрый Каралюк
Поўнае імя Юрый Віктаравіч Каралюк
Нарадзіўся 10 студзеня 1990(1990-01-10)[1] (32 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 186 см
Вага 79 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2010 Беларусь Дынама (Брэст) 6 (0)
2010—2011 Беларусь Хваля (Пінск) 32 (21)
2012—2013 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 7 (0)
2012   Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 12 (4)
2013 Беларусь Хваля (Пінск) 10 (3)
2014 Беларусь Кобрын 6 (0)
2014 Беларусь Хваля (Пінск) 8 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 лютага 2015.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 жніўня 2013

Юрый Каралюк (нар. 10 студзеня 1990, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2008 года гуляў за брэсцкае «Дынама». Не трапляў у асноўны склад і ў 2010 годзе перайшоў у пінскую «Хвалю». Выдатна праявіў сябе ў сезоне 2011, стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі.

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». Не змог замацавацца ў аснове жодзінскага клуба і ў жніўні 2012 год зноў апынуўся ў Першай лізе, на гэты раз у арэндзе ў мікашэвіцкім «Граніце»[2].

Па заканчэнні сезона 2012 вярнуўся ў Жодзіна, але пачатак сезона 2013 прапусціў з-за траўмы. У ліпені 2013 года кантракт з «Тарпеда-БелАЗ» быў скасаваны[3], і ў хуткім часе Каралюк вярнуўся ў «Хвалю»[4]. У лістападзе 2013 года кантракт з «Хваляй» быў разарваны[5].

Сезон 2014 распачаў у Другой лізе ў складзе «Кобрына». У ліпені 2014 года, аднак, пачаў трэніравацца з «Хваляй» і неўзабаве чарговы раз вярнуўся ў пінскі клуб[6], але ўжо ў кастрычніку 2014 года пакінуў «Хвалю»[7] і завяршыў прафесійную кар’еру.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі