Перайсці да зместу

Юрый Віктаравіч Кітурка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Віктаравіч Кітурка
Дата нараджэння 17 снежня 1964(1964-12-17) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Ірына Фёдараўна Кітурка
Род дзейнасці гісторык, музейны супрацоўнік
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2001)
Альма-матар

Юрый Віктаравіч Кітурка (нар. 17 снежня 1964, Гродна) — беларускі гісторык і музейны дзеяч. Кандыдат гістарычных навук (2001)[1]. Дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея з 2003 года[1].

Нарадзіўся 17 снежня 1964 года ў Гродне[2]. У 1990 годзе скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы[3]. Больш за год выкладаў гісторыю рэлігіі ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі[3].

З 1991 года працуе ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі — спачатку экскурсаводам, затым навуковым супрацоўнікам. У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю[1]. З 2003 года займае пасаду дырэктара музея[1].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя напрамкі даследаванняў — гісторыя Гродзеншчыны[1], беларуска-польскія адносіны канца XIX — пачатку XX ст., гісторыя ўзбраення[2].

Жонка — Ірына Фёдараўна Кітурка (нар. 1970), гісторык, доктар гістарычных навук, з 2017 года — рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы. Ёсць сын, які таксама скончыў гістарычны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы[4].