Юрый Віктаравіч Машын
| Юрый Віктаравіч Машын | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1980 |
| Месца нараджэння | |
| Род дзейнасці | навуковец |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук (2008) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
Юрый Віктаравіч Машын (нар. 1980, Магілёў) — рэктар Магілёўкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова (з 2025 года). Кандыдат тэхнічных навук (2008), дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 2002 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Будаўнічыя, дарожныя, пад’ёмна-транспартныя машыны і абсталяванне».
У перыяд з 2002 па 2005 гады навучаўся ў аспірантуры Беларуска-Расійскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння аспірантуры працаваў на пасадах лабаранта, асістэнта, старшага выкладчыка, дацэнта. У 2008 годзе паспяхова абараніў дысертацыю з прысваеннем вучонай ступені кандыдата тэхнічных навук.
У 2009 годзе калектывам Беларуска-Расійскага ўніверсітэта быў абраны на пасаду старшыні прафсаюзнага камітэта. У 2018 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта. З 25 студзеня 2019 года прызначаны на пасаду першага прарэктара ўніверсітэта, з’яўляецца дацэнтам кафедры «Механіка».
З 2018 года з’яўляецца дэпутатам Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання Рэспублікі Беларусь.
20 лістапада 2025 года прызначаны рэктарам Магілёўкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова[1].
Навуковыя інтарэсы
[правіць | правіць зыходнік]Сфера навуковых інтарэсаў — надзейнасць і даўгавечнасць зубчастых перадач.
З’яўляецца аўтарам больш як 50 навуковых і вучэбна-метадычных работ, у тым ліку 22 навуковых артыкулаў у выданнях Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, мае 4 патэнты на вынаходніцтвы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» (2011 г., 2015 г.), Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі (2011 г.), Граматай Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі (2013 г.) Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2016 г.).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]