Юрый Вітольдавіч Шулейка
| Юрый Вітольдавіч Шулейка | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Леанід Канстанцінавіч Заяц | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
31 сакавіка 1968[1] (57 гадоў) |
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
Ю́рый Вітольдавіч Шуле́йка (нар. 31 сакавіка 1968, Казлоўшчына, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Брэсцкага аблвыканкама (2021—2024). Фігурант Чорнага спісу ЕС і санкцыйных спісаў шэрагу іншых краін.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут (1992) і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2002).
Працоўную дзейнасць пачаў у 1992 годзе майстрам па рамонце тэхналагічнага абсталявання і выканаўцам абавязкаў галоўнага энергетыка Гродзенскага мясакамбіната. У 1994 годзе заняў пасаду начальніка мяснога цэха сельгаспрадпрыемства «Абухова» Гродзенскай вобласці, у 1996 годзе — намесніка дырэктара — начальніка перапрацоўчага комплекса Зэльвенскай цеплаэлектрасеткі.
У 1996—2005 гадах працаваў начальнікам аддзела механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў Гродзенскага мясакамбіната, затым на працягу двух гадоў узначальваў Лідскі мясакамбінат. У 2007—2008 гадах — генеральны дырэктар прадпрыемства «Гродзенскія мясамалочныя прадукты», у 2008—2012 гадах — генеральны дырэктар аб’яднання «Гроднамясамалпрам».
У 2012 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама, у 2013 годзе — намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
12 мая 2017 года прызначаны памочнікам прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Гомельскай вобласці[2].
26 студзеня 2021 года прызначаны старшынёй Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта[3].
27 чэрвеня 2024 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Белаусь, які курыруе сельскую гаспадарку[4].
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]25 лютага 2022 года ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза за садзейнічанне за расійскай агрэсіі супраць Украіны[5]. Тым жа годам таксама трапіў пад санкцыі Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Украіны, Канады[6].
Зноскі
- ↑ а б https://web.archive.org/web/20240322032002/https://sanctions.nazk.gov.ua/en/sanction-person/930/
- ↑ На Брестчине — новый губернатор: биография(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 26 студзеня 2021.
- ↑ Шулейка змяніў Ліса на пасадзе губернатара Брэсцкай вобласці
- ↑ Шулейка назначаны намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі
- ↑ «Садзейнічалі расейскай агрэсіі». Пад санкцыі Эўразьвязу трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў. Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (26 лютага 2022).
- ↑ ШУЛЕЙКО Юрій Вітольдович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2023. Праверана 7 красавіка 2023.
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Нарадзіліся 31 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гомельскай вобласці
- Намеснікі старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС