Юрый Генадзевіч Вірасаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Генадзевіч Вірасаў
Дата нараджэння: 23 сакавіка 1972(1972-03-23) (47 гадоў)
Месца нараджэння:
Альма-матар:

Юрый Генадзевіч Вірасаў (нар. 23 сакавіка 1972, г. Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1995 годзе архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (выкладчык архітэктурных дысцыплін В. Б. Ангелаў).

У 19951996 гадах дызайнер, архітэктар СТАА «КМК»; у 19972001 гадах архітэктар, галоўны архітэктар праектаў СП «КМК-2» ТАА; у 20012007 гадах галоўны архітэктар праектаў ТДА «Інжбудцэнтр»; у 20072008 гадах галоўны архітэктар праектаў ТАА «Кампанія „Сліка“»; з 2008 года галоўны архітэктар праектаў ТАА «Тытунь Інвест».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2004 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: Летні дом і лазня з добраўпарадкаваннем участку па вул. Вяснінка ў г. Мінску (20002001, дыплом «Брэст-2002»), рамонт фасадаў Палаца культуры ВА «Шкловалакно» па вул. Юбілейнай, 7 у г. Полацку (20012002), індывідуальны жылы дом у в. Зацань (2001, будаўніцтва ў 20022004), жылы 30-кватэрны жылы дом (2003, будаўніцтва ў 2004) і бальнічны комплекс з паліклінікай на 75 наведванняў у змену (2003, будаўніцтва ў 2004) у п. Аксарка Прыўральскага раёна ЯНАА, рэканструкцыя пажарнага дэпо ў г. Суздаль (2004, будаўніцтва ў 2005), рэканструкцыя лабараторнага корпуса УПНПіРС у г. Рэчыца (2005, будаўніцтва ў 20052006), індывідуальны жылы дом у в. Валяр’янава Мінскага раёна (2006), сетка АЗС ВА «Беларуснафта» і НК «Лукойл-Беларусь» (20012008).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вирясов Юрий Геннадьевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.