Перайсці да зместу

Юрый Георгіевіч Сядых

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лёгкая атлетыка
Юрый Георгіевіч Сядых
руск.: Юрий Георгиевич Седых
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя кіданне молата[d]
Клуб Цэнтральны спартыўны клуб арміі[d]
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1955(1955-06-11)[1][2][…]
Памёр 14 верасня 2021(2021-09-14)[4][3] (66 гадоў)
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Гады кар’еры 1976 — 1993
Рост 185 см
Вага 110 кг
IAAF 14223834

Юрый Георгіевіч Сядых (11 чэрвеня 1955, Новачаркаск — 14 верасня 2021) — савецкі лёгкаатлет, кідальнік молата, двухразовы алімпійскі чэмпіён.

Нарадзіўся 11 чэрвеня 1955 года ў Новачаркаску.

Выхаванец кіеўскай школы кідання молата. На міжнародных спаборніцтвах выступаў за ЦСКА.

У 1976 годзе на алімпійскіх гульнях у Манрэалі заваяваў залаты медаль. У 1978 годзе стаў чэмпіёнам Еўропы. На Алімпіядзе ў Маскве ў 1980 годзе стаў чэмпіёнам. У 1982 годзе зноў стаў чэмпіёнам Еўропы.

Перамог на спаборніцтвах «Дружба-84» у Маскве. У 1988 годзе на алімпійскіх гульнях у Сеуле заваяваў срэбра.

30 жніўня 1986 года Сядых усталяваў пры кідку рэкорд 86,74 м на чэмпіянаце Еўропы ў Штутгарце (ФРГ), які не пабіты да гэтага часу. У тым жа годзе стаў пераможцам Гульняў добрай волі.

Памёр 14 верасня 2021 года[6].

Зноскі

  1. ↑ Yury Sedykh // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. ↑ Yuriy Sedykh // World Athletics database
  3. 1 2 3 Fichier des personnes décédées mirror Праверана 19 кастрычніка 2021.
  4. ↑ https://m.sportsdaily.ru/news/umer-rekordsmen-mira-v-metanii-molota-yuriy-sedykh
  5. ↑ Find a Grave — 1996.
  6. ↑ Умер олимпийский чемпион Седых, мировой рекорд которого до сих пор не побит