Юрый Сяргеевіч Казлоў
Юрый Казлоў | ||
Агульная інфармацыя | ||
Поўнае імя | Юрый Сяргеевіч Казлоў | |
Нарадзіўся | 21 мая 1991 (28 гадоў) | |
Грамадзянства | ![]() | |
Пазіцыя | паўабаронца | |
Інфармацыя пра клуб | ||
Клуб | ![]() | |
Нумар | 7 | |
Кар’ера | ||
Клубная кар’ера* | ||
2008 — 2011 | ![]() |
0 (0) |
2008 | → ![]() |
9 (0) |
2011 | → ![]() |
15 (1) |
2014 — 2018 | ![]() |
121 (38) |
2019 — | ![]() |
1 (0) |
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
|
Юрый Казлоў (нар. 21 мая 1991, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпро».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Другой лізе і за дубль. У 2011 годзе адгуляў палову сезону ў арэндзе за слонімскі «Камунальнік», пасля чаго прыняў рашэнне завяршыць прафесійную кар’еру. Працаваў у Мінску ў розных сферах[1].
Разам з асноўнай працай гуляў у мінскай аматарскай лізе АЛФ, а ў 2014 годзе далучыўся да мінскага «Промня», які выступаў у Другой лізе. На наступны год разам з камандай выйграў турнір. У 2016—2017 гадах гуляў за «Прамень» у Першай лізе, стаў адным з лідараў каманды. У сезоне 2017 дапамог мінскаму клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе, а сам з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.
У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Промнем»[2]. Пасля сыходу з клуба Аляксандра Козела стаў таксама капітанам каманды.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпро» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро».
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2015
Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017 (16 галоў)
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2008 | Д3 | Мінск-2 | ![]() |
9 | 0 |
2009 | дубль | Мінск | ![]() |
24 | 0 |
2010 | дубль | Мінск | ![]() |
29 | 2 |
2011 (1) | Д3 | Камунальнік | ![]() |
15 | 1 |
2014 | Д3 | Прамень | ![]() |
26 | 6 |
2015 | Д3 | Прамень | ![]() |
23 | 8 |
2016 | Д2 | Прамень | ![]() |
20 | 5 |
2017 | Д2 | Прамень | ![]() |
27 | 16 |
2018 | Д1 | Прамень | ![]() |
25 | 3 |
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
Дняпро Магілёў
|
---|
2 Ігнаценка • 3 Савасцьянаў • 4 Шыла • 5 Бандарэнка • 6 Гусеў • 7 Казлоў (к) • 9 Бацішчаў • 10 Пабудзей • 11 Грыбоўскі • 17 Засавіцкі • 18 Сцяпанаў • 19 Залескі • 20 Падстрэлаў • 21 Чыкіда • 22 Вялько • 23 Дыаў • 24 Бегларан (б) • 27 Кац • 28 Бабчонак • 34 Сарока (б) • 45 Марушыч • 71 Хвалько • 73 Калугін • 75 Бялоў (б) • 88 Яшын • Сташоў • Трэнер: Іван Біёнчык |