Перайсці да зместу

Юрый Карыятавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Карыятавіч
Нараджэнне не раней за 1330
Смерць не раней за 1374 і не пазней за сакавік 1375
Род Гедзімінавічы і Карыятавічы[1]
Бацька Карыят[1]
Веравызнанне мерк. Каталіцкая Царква[1]

Юрый Карыятавіч або Георгій (не раней за 1330не раней за 1374 і не пазней за сакавік 1375) — вялікалітоўскі арыстакрат з дынастыі Гедзімінавічаў.

Лічыцца старэйшым сынам князя Карыята Гедзімінавіча[2]. Разам з братамі ўдзельнічаў у бітве на Сініх Водах у 1362 годзе.

Актыўна ўдзельнічаў падзеле Галіцка-Валынскага княства. Польскі кароль Казімір III прызнаваў уладу літоўскіх князёў над некаторымі землямі Галіцка-Валынскага княства[3], у тым ліку Юрыя, якія яны занялі па дагаворы падпісаным у 1352 годзе. Юрый і яго брат Аляксандр Карыятавіч уступілі ў канфлікт са сваімі дзядзькамі Кейстутам і Любартам у пачатку 1360-х гадоў. Юрый і Аляксандр былі выгнаны са сваіх зямель каля 1362 года. Яны ўцяклі ў Польшчу, дзе жылі пры двары Казіміра ІІІ.

У 1374 годзе Юрый запрошаны на княжанне ў Малдаўскае княства і пабудаваў сталіцу ў Сучаве[крыніца?].

Вядома грамата малдаўскага гаспадара Юрыя Карыятавіча, выданая 3 чэрвеня 1374 года ў Бырладзе пану Якшы Літавору, «вернаму слугу» (servus) і намесніку ў Белгарадзе, на сяло Зуброўцы[4]. Румынскія даследчыкі лічаць гэты акт фальсіфікатам, як і ўладаранне Карыятавіча ў Малдове, яго не пацвярджаюць сінхронныя крыніцы[4][5][6][7][8][9].

Паводле некаторых крыніц, у яго ўладарства Малдова пашырыла свае межы да Чорнага мора[10].

Пазней, Юры быў атручаны валашскімі баярамі.

  1. а б в Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 177.
  2. Spinei, Victor (1986). Moldavia in the 11th-14th Centuries. Editura Academiei Republicii Socialiste Româna
  3. Paul W. Knoll. The Rise of the Polish Monarchy: Piast Poland in East Central Europe, 1320–1370. Chicago: University of Chicago Press. 1972. Pp. x, 276. // The American Historical Review. — 1976-12. — ISSN 1937-5239. — DOI:10.1086/ahr/81.5.1094-a
  4. а б Гулевич 2023, p. 142.
  5. Jorga 1903, p. 597–601.
  6. Panaitescu 1928, p. 462–465.
  7. Panaitescu 1966, p. 51–57.
  8. Sacerdoţeanu 1965, p. 219–236.
  9. Cihodaru 1979, p. 139–157.
  10. Молдавия // Новый энциклопедический словарь
  • Гулевич В. Литовсько-ординські відносини в першій половині XIV ст., або Ще раз про посольство князя Коріата Ґедиміновича до хана Джанібека 1348 р.(укр.) // Український історичний журнал. — Київ: ВД «Академперіодика» НАН України, 2023. — № 4 (571). — С. 125—165. — ISSN 0130-5247. — DOI:10.15407/uhj2023.04.125
  • Jorga N. Studii şi documente cu privire la Istoria romînilor (рум.). — Bucureşti, 1903. — Т. Vol. 5: cărţĭ domneştĭ, zapise şi răvaşe. Partea I.
  • Panaitescu P. P. Iourij (Iourg) Koriatovio prince lithuanien et la Moldavie(фр.) // Ювілейний збірник на пошану академіка Михайла Сергійовича Грушевського з нагоди шістдесятої річниці життя та сорокових роковин наукової діяльності. — Київ: 1928. — Т. 1. — С. 462—465.
  • Sacerdoţeanu A. Succesiunea domnilor Moldovei pînă la Alexandru cel Bun(рум.) // Romanoslavica. — 1965. — № XI. — С. 219—236.
  • Panaitescu P. P. Diploma Bârlădeană din 1134 și hrisovul lui Iurg Koriatovici din 1374(рум.) // Romanoslavica. — 1966. — № XIII. — С. 51—57.
  • Cihodaru C. Din nou despre Iurg Coriatovici şi Iuga vodă(рум.) // Acta Moldaviae Meridionalis. Anuarul Muzeului judeţean Vaslui. — 1979. — № I. — С. 139—157.