Юрый Сяргеевіч Лавец

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Юрый Лавец)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Юрый Лавец
Поўнае імя Юрый Сяргеевіч Лавец
Нарадзіўся 11 ліпеня 1996(1996-07-11)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 182 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Славія
Нумар 11
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Беларусь Мінск 0 (0)
2016   Беларусь Тарпеда (Мінск) 12 (1)
2017—2018 Беларусь Тарпеда (Мінск) 33 (3)
2018   Беларусь Чысць 11 (2)
2019 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 25 (3)
2020 Швецыя АФК Эскільстуна 0 (0)
2020—2021 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 37 (4)
2021— Беларусь Славія (Мазыр)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 верасня 2018

Юрый Лавец (нар. 11 ліпеня 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба «Мінск», дзе з 2013 года пачаў выступаць за дубль. У 2015 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды «Мінска», але так і не дэбютаваў за яе. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Тарпеда»[2], дзе замацаваўся ў асноўным складзе.

У снежні 2016 года перайшоў у «Тарпеда» на трывалай аснове. У сезоне 2017 прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах каманды ў Першай лізе. У пачатку 2018 года «Тарпеда» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, аднак паўабаронца з-за траўмы прапусціў пачатак сезона, пазней стаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 чэрвеня 2018 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з брэсцкім «Дынама» (1:1).

У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Чысць», дзе стаў трывала гуляць у стартавым складзе. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[3].

У пачатку 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала». У якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У студзені 2020 года перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна»[4]. Паспеў згуляць за каманду ў Кубку Швецыі, а ў красавіку 2020 года з-за прыпынення чэмпіянату Швецыі вярнуўся ў «Арсенал», дзе зноў стаў іграком асновы. У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспаспяхова[5] і ў выніку пачаў сезон 2021 у «Арсенале».

У ліпені 2021 года пакінуў «Арсенал» і падпісаў кантракт са «Славіяй»[6].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Мінск Беларусь 12 0
2014 дубль Мінск Беларусь 31 3
2015 дубль Мінск Беларусь 24 4
2016 (1) дубль Мінск Беларусь 10 1
2016 (2) Д2 Тарпеда Беларусь 12 1
2017 Д2 Тарпеда Беларусь 30 3
2018 (1) Д1 Тарпеда Беларусь 3 0
2018 (2) Д2 Чысць Беларусь 11 2
2019 Д3 Арсенал Беларусь 25 3
2020 Д2 Арсенал Беларусь 25 4
2021 (1) Д2 Арсенал Беларусь 12 0

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].

Зноскі