Юрый Мікалаевіч Кежа
Юрый Мікалаевіч Кежа | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 верасня 1986 |
Грамадзянства |
![]() |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2016) |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Дзяніс Уладзіміравіч Дук |
Юрый Мікалаевіч Кежа (нар. 22 верасня 1986 года) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2016), дацэнт (2020).
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў 1986 годзе. Скончыў у 2009 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2011 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». Тэма магістарскай дысертацыі: «Станаўленне і развіццё палітычнай сістэмы на беларускіх землях у ІХ – першай палове ХІІІ стст.». У 2012-2016 гадах навучаўся ў аспірантуры пры кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя».
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 17 мая 2017 годзе ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Станаўленне і развіццё княжацкай улады ў Полацкай зямлі X—XII стст.». Навуковы кіраўнік - Дзяніс Уладзіміравіч Дук. 23 снежня 2020 года рацэннем ВАК Рэспублікі Беларусь было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».
З 2013 года працуе на кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пэўны час займаў пасаду намесніка дэкана інжынерна-будаўнічага факультэта ПДУ, у цяперашні час з'яўляецца намеснікам дэкана фінансава-эканамічнага факультэта гэтага ж універсітэта.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Займаецца даследаваннем праблем генезіса і развіцця княжацкай улады і яе легітымізацыі ў Полацкай зямлі Х–ХІІ стст. Вывучае пытанні тагачасных сацыяльных структур, княжацкай ўлады, міжкняжацкіх адносін, інстытута веча, палітычную гісторыю дынастый Рагвалодавічаў і Рурыкавічаў, палітычнага ладу сярэднявечнага Полацка і Полацкай зямлі, культа Барыса і Глеба і інш.
Ён упершыню на сучаснай метадалагічнай аснове прапанаваў канцэпцыю станаўлення і развіцця вярхоўнай княжацкай уладыў Полацкай зямлі ранняга сярэднявечча (Х–ХІІ стст). Ім паказана, што палітычны інстытут княжацкай улады ў Полацкай зямлі ў ХІ–ХІІ стст. меў асаблівыя рысы, якія адрозніваліся ад іншых зямель-княстваў н атэрыторыі Русі. Таксама ён давёў, што прадстаўнікі полацкага княжацкага дому пазіцыянавалі сябе як адасобленую ад Рурыкавічаў княжацкую дынастыю Рагвалодавічаў, якая мае манапольнае права на ўладу ў рэгіёне Падзвіння і шэрагу іншых зямель.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Манаграфічныя выданні[правіць | правіць зыходнік]
- Полацк у святле станаўлення гістарычных і нацыянальных форм беларускай дзяржаўнасці (IX—XX стст.) / [Д. У. Дук, Ю. М. Кежа і інш.]. - Магілёў: МДУ, 2019. - 128 с.
Выбраныя навуковыя артыкулы[правіць | правіць зыходнік]
- Генезіс княжацкай улады на беларускіх землях у VIII–ХІ стст. / Ю. М. Кежа // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2010. – № 7. – С. 7–13.
- Сакралізацыя княжацкай улады ва ўсходнеславянскім грамадстве / Ю. М. Кежа // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2011. – № 9. – С. 18–24.
- Когда Волхов течёт вспять. Поход князя Всеслава на Новгород 1066 г. / Ю. Н. Кежа // Родина. – 2013. – № 5. – С. 76–78.
- Сувязь вобраза полацкага князя Усяслава Брачыславіча і дружыны з зааморфным светам ва ўсходнеславянскай пісьмовай і быліннай традыцыі / Ю. М. Кежа // Научные труды Республиканского института высшей школы. - 2013. - Вып. 13. – С. 144–151.
- Княжацкая ўлада на беларускіх землях ІХ – п. п. ХІІІ стст. у беларускай і расійскай гістарыяграфіі / Ю. М. Кежа // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2013. – № 9. – С. 7–20.
- Асноўныя фактары станаўлення і легітымізацыі княжацкай улады на беларускіх землях у VIII–X стст. / Ю. М. Кежа // Studia Historica Europae Orientalis. - 2013. - Вып. 6. – С. 7–60.
- "О, велика бяше беда въ час тыи...": да пытання аб паходзе Усяслава Брачыславіча на Ноўгарад 1066 г. / Ю. М. Кежа // Научные труды Республиканского института высшей школы. - 2014. – Вып. 14. – С. 133–141.
- Асвятленне інстытута княжацкай улады на беларускіх землях IХ–ХІІ стст. у пісьмовых крыніцах / Ю. М. Кежа // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2014. – № 9 – С. 5–19.
- Месца і роля полацкіх князёў у сістэме ўлады Старажытнай Русі ХІ ст. / Ю. М. Кежа // Научные труды Республиканского института высшей школы. - 2015. – Вып. 15. – С. 75–82.
- Фарміраванне раннесярэднявечных дзяржаўных утварэнняў на землях Усходняй Еўропы (агульныя асаблівасці) / Ю. М. Кежа // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. – 2016. – № 1. – С. 105–117.
- Улада князя і баярства ў Полацкай зямлі ў пачатку XI ст. / Ю. М. Кежа // Научные труды Республиканского института высшей школы. — 2017. ― Вып. 17, ч. 1. ― С. 153―159.
- Нашчадкі Рагвалода і пачаткі дзяржаўнасці на беларускіх землях: разважанні да першага тома "Гісторыі беларускай дзяржаўнасці" / Д. Дук, Ю. Кежа // Беларускі гістарычны часопіс. — 2020. ― № 2. ― С. 3―8
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Біяграфія на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Профіль аўтара ў Google Scholar
- Профіль аўтара ў eLIBRARY.RU
![]() |
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |