Юрый Мікалаевіч Цвяткоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Мікалаевіч Цвяткоў
Дата нараджэння: 14 лютага 1941(1941-02-14)
Месца нараджэння: в. Дворышча, Себежскі раён, Калінінская вобласць, РСФСР, СССР
Дата смерці: 25 студзеня 2011(2011-01-25) (69 гадоў)
Месца смерці: Мінск, Беларусь
Месца пахавання:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР Сцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя:
Месца працы:
Прафесія: кінарэжысёр, сцэнарыст, кінааператар
Узнагароды:
Дзяржаўная прэмія БССР — 1986 Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
IMDb: nm0875523

Ю́рый Мікала́евіч Цвятко́ў (14 лютага 1941; в. Дворышчы, цяпер Пскоўская вобласць, Паўночна-заходняя федэральная акруга, Расія — 25 лістапада 2011, Мінск) — беларускі рэжысёр і сцэнарыст[1]. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1991).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і вайскоўца. Скончыў Усесаюзны інстытут кінематаграфіі(англ.) бел. (1963), пасля якога працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм» (у 19931996 гг. кіраўнік). У 1989—1993 гг. быў кіраўніком «Белвідэацэнтра». У 1996—2000 гг. намеснік міністра культуры Беларусі[2]. У 20012005 гг. начальнік Дзяржаўнага рэгістру кінавідэафільмаў і кінавідэапраграм Беларусі. У 20062008 гг. старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Зняў мастацкія фільмы «Іду шукаць» (1966, з Ігарам Рамішэўскім) і «Анюціна дарога» (1968). Рэжысёр фільмаў: «Памяць каменя» (1966), «Песня Палесся» (1968), «Спяшайся будаваць дом» (1970), «Веснавая казка» (1971), «Пасля кірмашу» (1972), «Гэта вясёлая планета» (1973), «Ясь і Яніна» (1974), «Леташняя кадрыля» і «Марынка, Янка і таямніцы каралеўскага замка» (1978), «Хутка і чаго б гэта ні каштавала» (1980), «Пад чужым імем» (1981), «Гісторыя адной тэлеграмы» і «Чарвякову тэрмінова Ленін» (1982), «50-ы сезон» і «Мост» (1983), «Рэвалюцыя дае нам права» і «Сустрэча, якая вызначыла лёс» (1985), «Чырвоны гваздзік» (1986), «Цішка Гартны» (1988), «Быў. Ёсць. Буду - У.Караткевіч» (1989), «Алесь Гарун» (1990), «Кадыш» (1993), «Чарнобыль і Беларусь» (1994), «Кінарэжысёр Віктар Тураў» (1995)[3].

Зноскі

  1. Пайшоў з жыцця рэжысёр Юрый Цвяткоў // Звязда : газета. — 27 студзеня 2011. — № 16 (26880). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. Павел Латушка. Цвяткоў Юрый Мікалаевіч // Культура : газета. — 29 студзеня 2011. — № 5 (977).
  3. Галіна Шур. Цвяткоў Юры // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17. — С. 97. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.