Юрый Міхайлавіч Багданаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Юрый Міхайлавіч Багданаў (8 жніўня 1944, Горкі (цяпер Ніжні Ноўгарад, Расія) — беларускі паэт.

Нарадзіўся ў сям'і служачых. У 1945 г. разам з бацькамі пераехаў у Баранавічы. Скончыў Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі (1964). Працаваў выкладчыкам у Баранавіцкай музычнай школе. Пасля заканчэння Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве (1974) працаваў у Дзяржаўным камітэце БССР па кінематаграфіі інспектарам, намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення кінафікацыі і кінапракату. Адначасова на працягу пятнаццаці год быў рэдактарам кінабюлетэня «На экранах Беларусі». У 1988—1990 гг. працаваў на кінастудыіі «Беларусьфільм». З 1990 г. — вядучы рэдактар у Міністэрстве культуры БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1989 г.

У друку выступае з 1964 г. Піша на рускай мове. Выйшлі кнігі вершаў «Признак счастья» (1974), «Река времени» (1977), «Взлётное поле» (1981), «Берег вселенной» (1988), а таксама паэма «Красная соль» (альманах "Истоки, Масква, 1983). Перакладае творы беларускіх паэтаў на рускую мову.