Юрый Міхайлавіч Селіверстаў
| Юрый Міхайлавіч Селіверстаў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
| Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка Аляксандр Турчын |
||||||
| Папярэднік | Максім Ермаловіч | ||||||
| Пераемнік | Уладзіслаў Татарыновіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1978 |
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Ю́рый Міха́йлавіч Селіве́рстаў[1] (нар. 1978, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь (2020—2026). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (з 2026).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 красавіка[2] 1978 года ў Мінску.
У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У 2002—2009 гадах працаваў у Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь на розных пасадах.
У 2009 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2009—2012 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення фінансаў вытворчай сферы, у 2012—2015 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. У 2015—2018 гадах — намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь. 14 лістапада 2018 года прызначаны першым намеснікам Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь.
З 4 чэрвеня 2020 года па 22 студзеня 2026 года[3] працаваў Міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь.
З’яўляўся старшыней назіральнага савета Беларускага грамадскага аб’яднання «Федэрацыя настольнага тэніса»[2].
22 студзеня 2026 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі[3].
Санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]У чэрвені 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Міністр фінансаў - Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. www.minfin.gov.by. Праверана 22 студзеня 2026.
- ↑ а б С Днём рождения, Юрий Михайлович!
- ↑ а б Лукашэнка назначыў паслом у Расіі Юрыя Селіверстава
- ↑ Regulations Amending the Special Economic Measures (Belarus) Regulations: SOR/2022-167 (англ.). Canada Gazette (25 чэрвеня 2022). Праверана 10 красавіка 2023.
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Юры Селівёрстаў(бел. (тар.)) |