Юрый Паўлавіч Бондар
Юрый Паўлавіч Бондар | ||
| ||
---|---|---|
28 верасня 2017 — 19 лістапада 2020 | ||
Прэм’ер-міністр | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас Раман Галоўчанка | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Барыс Уладзіміравіч Святлоў | |
Пераемнік | Анатоль Мечыслававіч Маркевіч | |
| ||
11 снежня 2012 — 28 верасня 2017 | ||
Папярэднік | Барыс Уладзіміравіч Святлоў | |
Пераемнік | Аліна Анатолеўна Корбут | |
Адукацыя | ||
Навуковая ступень | кандыдат палітычных навук[d] | |
Дзейнасць | палітолаг, палітык | |
Месца працы | ||
Нараджэнне | 11 красавіка 1973 (47 гадоў) | |
Бацька | Павел Іванавіч Бондар |
Ю́рый Па́ўлавіч Бо́ндар (нар. 11 красавіка 1973, Мінск) — беларускі палітолаг і дзяржаўны дзеяч. Кандыдат палітычных навук (2007), дацэнт (2009). Міністр культуры Рэспублікі Беларусь (2017—2020).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1997 годзе юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «правазнаўства». З 2001 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, працаваў на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, прарэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце.
У 2006 годзе абараніў дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата палітычных навук па спецыяльнасці «тэорыя палітыкі, гісторыя і метадалогія палітычнай навукі» ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2007 годзе скончыў Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай». З 2008 года — першы прарэктар БДУКМ. У 2009 годзе прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «паліталогія». У лютым 2013 года быў назначаны на пасаду рэктара БДУКМ. У 2014 годзе быў выбраны дэпутатам па Чыгуначнай выбарчай акрузе Мінска, намеснікам старшыні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў XVII склікання.
З верасня 2017 — у Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь. 28 верасня 2017 года Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам прызначаны міністрам культуры Беларусі[1]. 19 лістапада 2020 года вызвалены ад пасады міністра культуры Беларусі.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Юрый Бондар з’яўляецца аўтарам шматлікіх артыкулаў, дакладаў, навуковых публікацый, вучэбна-метадычных комплексаў. Займаецца палітычнай навукай, параўнальным аналізам палітычных даследаванняў у Беларусі і Расіі, палітычнай культурай і адукацыяй.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Сын Паўла Іванавіча Бондара (нар. 1943), доктара гістарычных навук[2].
Погляды[правіць | правіць зыходнік]
У 2019 годзе ў інтэрв’ю перадачы «Ничего личного» на тэлеканале АНТ адмоўна выказаўся пра пашырэнне беларускай мовы ў дзяржаўнай сферы: «Я катэгарычна супраць адміністрацыйных мераў па ўкараненні беларускай мовы, мы гэта прайшлі ў пачатку 1990-х»[3].
Зноскі
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 349 «Об Ю. П. Бондаре» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (28 верасня 2017).
- ↑ Бондар, Юрый Паўлавіч (кандыдат палітычных навук ; нар. 1973). Праверана 1 кастрычніка 2017.
- ↑ Міністр культуры Бондар: Я катэгарычна супраць адміністрацыйных мераў па ўкараненні беларускай мовы. nashaniva.by (16 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2019. Праверана 16 красавіка 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Юрый Паўлавіч Бондар у Вікіцытатніку |
---|
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі БДУ
- Кандыдаты палітычных навук
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Супрацоўнікі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся 11 красавіка
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Міністры культуры Рэспублікі Беларусь
- Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання