Юрый Пятровіч Любімаў
Юрый Пятровіч Любімаў | |
---|---|
руск.: Юрий Любимов | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Юрый Пятровіч Любімаў |
Дата нараджэння | 30 верасня 1917 |
Месца нараджэння | Яраслаўль, Расійская рэспубліка |
Дата смерці | 5 кастрычніка 2014 (97 гадоў) |
Месца смерці | Масква, Расія |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() ![]() ![]() |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Гады актыўнасці | 1935 — н.ч. |
Тэатр | Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Я. Вахтангава, Тэатр на Таганцы |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0529392 |
Сайт | lyubimov.info |
![]() |
Юрый Пятровіч Любімаў (30 верасня 1917, Яраслаўль — 5 кастрычніка 2014[1], Масква) — расійскі тэатральны рэжысёр, акцёр і педагог. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1992). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1952), Дзяржаўнай прэміі Расіі (1997). Адзін з рэфарматараў расійскага тэатра. Кіраўнік Тэатра на Таганцы (1964—1984, 1989—2011).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Юрый Любімаў нарадзіўся 30 верасня 1917 года ў Яраслаўлі. Бацька — Любімаў Пётр Захаравіч, скончыў рэальнае камерцыйнае вучылішча і быў купцом — трымаў краму ў Ахотным радзе ў Маскве, а маці была настаўніцай. Дзед па маці быў цыганом.
У 1922 годзе сям'я пераехала ў Маскву. Калі Юрый Любімаў быў дзіцем, яго бацькі былі арыштаваныя.
У 1934 годзе быў прыняты ў студыю пры МХАТ 2-м, на сцэне якога ў 1935 годзе сыграў сваю першую ролю ў спектаклі «Маленне аб жыцці».
У 1936 годзе МХАТ 2-і быў зачынены, і Любімаў перавёўся ў Тэатральнае вучылішча імя Б. В. Шчукіна пры Тэатры імя Вахтангава, якое скончыў у 1939 годзе.
Удзельнічаў у Савецка-фінскай вайне, у перыяд з 1941 па 1945 год у складзе Ансамбля песні і танца НКУС выступаў непасрэдна на лініі фронту.
У 1946 годзе Любімаў быў прыняты ў трупу Тэатра імя Вахтангава. Тут жа ў 1959 годзе ён дэбютаваў як рэжысёр, паставіўшы п'есу А. Галіча «Ці шмат чалавеку трэба». З 1953 года выкладаў у вучылішчы імя Шчукіна.
У 1963 годзе сіламі студэнтаў курса А. А. Арочка паставіў спектакль «Добры чалавек з Сезуана» па п'есе Б. Брэхта, выканаўцы якога ў 1964 годзе склалі ядро трупы Тэатра на Таганцы.
Сярод лепшых пастановак — «Жыццё Галілея» Б. Брэхта, «Гамлет» У. Шэкспіра (1971), «А зоры тут ціхія…» па аповесці Б. Васільева. Бескампрамісныя пастаноўкі Любімава атрымалі вялікую вядомасць не толькі ў СССР, але і ва ўсім свеце, а яго тэатр назвалі «востравам свабоды ў несвабоднай краіне». Спектакль па рамане Дастаеўскага «Злачынства і пакаранне», паказаны ў 1983 у Лондане, быў удастоены прэміі Evening Standard.
Падчас спектакляў рэжысёр часта сядзеў у зале і, маніпулюючы уключаным трохкаляровым ліхтарыкам у руках, рабіў падказкі акцёрам і падтрымліваў дынаміку іх гульні.
Як рэжысёр Юрый Любімаў шмат працаваў і ў оперным тэатры. Першай пастаноўкай стала опера італьянскага авангардыста Луіджы Нона «Пад гарачым сонцам кахання» ў «Ла Скала» ў 1975 годзе. Таксама паставіў оперы «Дон Жуан» В. А. Моцарта, «Саламбо» М. Мусаргскага, «Енуфа» Л. Яначака, «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Д. Шастаковіча, «Пікавая дама» П. Чайкоўскага (у рэдакцыі Альфрэда Шнітке), «Любоў да трох апельсінаў» С. Пракоф'ева, «Набука» Д. Вердзі і інш.
- Нарадзіліся 30 верасня
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Яраслаўлі
- Памерлі 5 кастрычніка
- Памерлі ў 2014 годзе
- Пахаваныя на Данскіх могілках
- Выпускнікі Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна
- Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
- Тэатральныя рэжысёры Расіі
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
- Тэатральныя рэжысёры XXI стагоддзя
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Расіі
- Акцёры XX стагоддзя
- Акцёры XXI стагоддзя
- Тэатральныя педагогі Расіі
- Тэатральныя педагогі СССР
- Тэатральныя педагогі XX стагоддзя
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Лаўрэаты прэміі «Трыумф»
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 2 ступені
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 3 ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Ленінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём Жукава
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 4 класа
- Вялікія афіцэры ордэна Зорка італьянскай салідарнасці
- Камандоры шведскага ордэна Палярнай зоркі
- Кавалеры ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Кавалеры ордэна Льва Фінляндыі
- Афіцэры ордэна За заслугі перад ФРГ
- Народныя артысты Расійскай Федэрацыі
- Заслужаныя артысты РСФСР
- Узнагароджаныя знакам адрознення «За заслугі перад Масквой»
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці літаратуры і мастацтва
- Постаці тэатра на Таганцы
- Оперныя рэжысёры
- Лаўрэаты прэміі «Залатая маска»
- Рускія эмігранты трэцяй хвалі ў Ізраілі
- Прымусова пазбаўленыя савецкага грамадзянства
- Ганаровыя члены РАМ
- Шасцідзясятнікі