Юрый Радзівіл (1556—1600)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юрый Радзівіл, 1556—1600)
Юрый Радзівіл
польск.: Jerzy Radziwiłł

Герб
кардынал
з 12 снежня 1583
біскуп віленскі
з 31 снежня 1579
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Валяр’ян Пратасевіч-Шышкоўскі
Пераемнік Бенедыкт Война
біскуп кракаўскі[d]
з 9 жніўня 1591
Дыяцэзія Кракаўская дыяцэзія[d]
Папярэднік Пётр Мышкоўскі[d]
Пераемнік Бернард Мацяёўскі[d]

Дзейнасць дыпламат, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 31 мая 1556
Смерць 21 студзеня 1600(1600-01-21) (43 гады)
Пахаванне
Дынастыя Радзівілы
Бацька Мікалай Радзівіл Чорны[2]
Маці Альжбета Шыдлавецкая
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый (Ежы) Радзівіл (31 мая 1556, в. Лукішкі, цяпер у межах Вільні — 21 студзеня 1600, Рым), царкоўны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Біскуп віленскі (1579—1591) і кракаўскі (з 1591), кардынал (1583).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з магнацкага роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Чорнага, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Мікалая, Альбрэхта, Станіслава.

Вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце (да 1572); вывучаў філасофію і тэалогію ў Рымскім калегіуме (1575—1576). У дзяцінстве выхоўваўся ў кальвінісцкім духу, у 1576 перайшоў у каталіцызм. Пры фармальным акце пераходу прысутнічаў Пётр Скарга.

Каад’ютар (памочнік-намеснік) біскупа Валерыяна Пратасевіча (1574—1579). З 1579 года біскуп віленскі, атрымаў званне кардынала (1583). Актыўна змагаўся супраць Рэфармацыі, у 1581 упершыню ўвёў у сваёй дыяцэзіі цэнзуру друку, у 1582 на ўласныя сродкі адкрыў каталіцкую духоўную семінарыю ў Вільні.

У 1581 годзе падвергся вострай крытыцы з боку караля і вялікага князя Стэфана Баторыя за канфіскацыю і спаленне пратэстанскіх кніг[3].

У 1582—1584 адначасова намеснік караля (губернатар) у Інфлянтах, але гэтая пасада была яму ў цяжар.

Пасля смерці Стэфана Баторыя на элекцыйным сойме 1587 падтрымліваў прадстаўніка аўстрыйскай дынастыі Габсбургаў Максіміліяна, але абраны быў Жыгімонт III Ваза. Пасля збліжэння Жыгімонта III у 1589 з Габсбургамі ўплыў Юрыя Радзівіла пры двары зноў вырас. 3 1591 года — біскуп кракаўскі. Спрыяў шлюбу Жыгімонта III з эрцгерцагіняй з дома Габсбургаў Ганнай (1592). Адзін з бліжэйшых дарадчыкаў караля, у 1596—1597 вёў перагаворы пра далучэнне Рэчы Паспалітай да антытурэцкай каталіцкай лігі.

Зноскі

  1. Sejm-Wielki.pl — 2002.
  2. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  3. Janusz Tazbir, Historia kościoła katolickiego w Polsce 1460–1795., Warszawa 1966, s.88.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]