Юрый Радзівіл (1578—1613)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Радзівіл
Jerzy Radziwiłł (Castellan of Troki).PNG
Юрый Радзівіл
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
Кашталян троцкі
1600 — 13 лютага 1613
Папярэднік: Мікалай Тальваш
Пераемнік: Ян Юрый Радзівіл
Староста мазырскі
1589 — 1607
Папярэднік: Мікалай Радзівіл
Пераемнік: Бальтазар Стравінскі
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 14 снежня 1578(1578-12-14)
Смерць: 13 лютага 1613(1613-02-13) (34 гады)
Жыжмары
Род: Радзівілы
Бацька: Мікалай Радзівіл
Маці: Алена Глябовіч
Жонка: Соф'я Збароўская
Дзеці: няма

Юрый Радзівіл (14 снежня 1578 — 13 лютага 1613) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Сын новагародскага ваяводы Мікалая Радзівіла.

Вучыўся ў Страсбургу, Базелі, падарожнічаў па Германіі, Швейцарыі. Дзякуючы падтрымцы свайго апекуна Крыштафа Радзівіла Перуна ў 1589 стаў старастам мазырскім, у 1590 — дзяржаўцам анікштанскім. Кашталян троцкі з 1600, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1599 і 1605.

Шчыры кальвініст, удзельнічаў у заключэнні палітычнага саюза паміж пратэстантамі і праваслаўнымі, скіраванага супраць контррэфармацыі і царкоўнай уніі. На чале ўласных атрадаў прыняў удзел у антыкаралеўскім рокашы Зебжыдоўскага 1606-1609.

Валодаў маёнткамі Дубінкі ў Віленскім павеце, Беліца, Дакудава, Ліпічава, Жырмуны ў Лідскім павеце, Жупраны, Гняздзілавічы, Вольберавічы ў Ашмянскім павеце, Індура ў Гарадзенскім павеце і іншымі. У шлюбе з Соф'яй Збароўскай не меў дарослых дзяцей, яго маёнткі перайшлі ў спадчыну да стрыечных братоў Януша і Крыштафа.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]