Юрый Сяргеевіч Казлоў
Поўнае імя | Юрый Сяргеевіч Казлоў | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 мая 1991 (29 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 189 см[1] | |||||||||||||||||||||
Вага | 88 кг[1] | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 21 | |||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
Юрый Казлоў (нар. 21 мая 1991, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», выступаў за фарм-клуб «Мінск-2» у Другой лізе і за дубль. У 2011 годзе адгуляў палову сезона ў арэндзе за слонімскі «Камунальнік», пасля чаго прыняў рашэнне завяршыць прафесійную кар’еру. Працаваў у Мінску ў розных сферах[2].
Разам з асноўнай працай гуляў у мінскай аматарскай лізе АЛФ, а ў 2014 годзе далучыўся да мінскага «Промня», які выступаў у Другой лізе. На наступны год разам з камандай выйграў турнір. У 2016—2017 гадах гуляў за «Прамень» у Першай лізе, стаў адным з лідараў каманды. У сезоне 2017 дапамог мінскаму клубу атрымаць перамогу ў Першай лізе, а сам з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам турніру.
У студзені 2018 года падоўжыў кантракт з «Промнем»[3]. Пасля сыходу з клуба Аляксандра Козела стаў таксама капітанам каманды.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў капітанам і адным з асноўных ігракоў магілёўскай каманды, яго гол у браму «Тарпеда-БелАЗ» быў прызнаны найлепшым у чэмпіянаце Балерусі 2019, аднак гэта не здолела выратаваць «Дняпро» д вылету з Вышэйшай лігі.
У студзені 2020 года перайшоў у «Слуцк»[4], дзе трывала гуляў у стартавым складзе. Пакінуў слуцкі клуб у снежні 2020 года[5].
У студзені 2021 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт[6].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017
Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2015
Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2017 (16 галоў)
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2008 | Д3 | Мінск-2 | ![]() |
9 | 0 |
2009 | дубль | Мінск | ![]() |
24 | 0 |
2010 | дубль | Мінск | ![]() |
29 | 2 |
2011 (1) | Д3 | Камунальнік | ![]() |
15 | 1 |
2014 | Д3 | Прамень | ![]() |
26 | 6 |
2015 | Д3 | Прамень | ![]() |
23 | 8 |
2016 | Д2 | Прамень | ![]() |
20 | 5 |
2017 | Д2 | Прамень | ![]() |
27 | 16 |
2018 | Д1 | Прамень | ![]() |
25 | 3 |
2019 | Д1 | Дняпро | ![]() |
19 | 2 |
2020 | Д1 | Слуцк | ![]() |
21 | 3 |
Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 https://www.fcneman.by/komanda/main/734.html
- ↑ Юрий Козлов. От грузчика до лучшего бомбардира первой лиги
- ↑ «Луч» продлил контракт с Юрием Козловым
- ↑ Юрий Козлов стал игроком "Слуцка"
- ↑ "Слуцк" расторг контракт с десятью футболистами
- ↑ "Неман" подписал контракт с Юрием Козловым
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА