Юрый Трубніцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Трубніцкі
Род дзейнасці: летапісец
Дата нараджэння: 1680(1680)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 1747(1747)

Юрый Трубніцкі (1680 (?) — 1747) — магілёўскі летапісец.

З 1725 года член Магілёўскага магістрата, з 1734 года рэгент гарадской канцылярыі. Напісаў адну з частак Магілёўскай хронікі (запісы пра падзеі 17011746 гадоў), якую ў 1747 годзе аб'яднаў з летапісам Т. Сурты. Асабліва падрабязна апісаў падзеі 1710-х гадоў перыяду Паўночнай вайны, намаляваў яскравыя вобразы гістарычных асоб таго часу. Пры складанні хронікі выкарыстаў успаміны сучаснікаў і ўдзельнікаў падзей, дакументальныя матэрыялы магілёўскага архіва, гісторыка-літаратурныя крыніцы. Апрача летапісу Сурты, уключыў у хроніку ананімны сатырычны памфлет «Карнавал іншаземны ў Польшчы», пасля хронікі змясціў «Гісторыю пра рэвалюцыю Шведскага і Дацкага каралеўстваў». Ю. Трубніцкі вылучаўся шырынёй поглядаў, юрыдычнай дасведчанасцю, смеласцю і сацыяльнай завостранасцю грамадскай пазіцыі, дэмакратызмам. Ягоная хроніка мае высокую літаратурную каштоўнасць.