Юрый Тышкевіч (біскуп)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Тышкевіч
Jury Tyškievič. Юры Тышкевіч (XVII).jpg
Юрый Тышкевіч. Невядомы мастак, XVII ст.
POL COA Leliwa.svg
 
Дзейнасць: святар, ксёндз
Веравызнанне: Каталіцкая царква
Нараджэнне: 1596(1596)
Вішцянец
Смерць: 17 студзеня 1656(1656-01-17)
Домнаў
Пахаванне:
Род: Тышкевічы
Бацька: Ян Яўстах Тышкевіч

Юрый Тышкевіч (1596, Вішцянец — 17 студзеня 1656, Домнаў, цяпер Калінінградская вобласць Расіі) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын Яна Яўстаха і Соф'я з Вішнявецкіх.

Навучаўся ў езуіцкіх акадэміях у Вільні, Любліне, Познані й Кракаве.

Канонік кракаўскі, з 1626 віленскі. З 17 мая 1627 г. тытулярны біскуп метонскі і біскуп-суфраган віленскі. З 19 снежня 1633 ардынары жамойцкі, біскуп — з 25 чэрвеня 1634. Дбаў пра развіццё школ, праводзіў візытацыю дыяцэзіі, чатыры разы праводзіў дыяцэзіяльныя сінод (1636, 1639, 1643, 1647). У 1637 заснаваў кальварыю ў мястэчку, названым Жамойцкая Кальварыя, заснаваў там кляштар дамініканаў. У 1632 кансакраваў касцёл дамініканаў у Сейнах.

У 1638 быў легатам Уладзіслава Вазы да папы Урбана VIII, ад якога атрымаў тытул прэлата дамовага. У 1644 кіраваў каталіцкай дэлегацыяй у Торуні на Colloquium Charitativum — дыскусіі пратэстантаў і каталікоў пра яднанне вызнанняў.

З 9 снежня 1649 біскуп віленскі, зладзіў сінод дыяцэзіяльны, правёў візытацыю парафій. У вайну са Швецыяй знаходзіўся ў Караляўцы.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Nitecki P. Biskupi Kościoła w Polsce: w latach 965—1999 // Słownik biograficzny. Wyd. 2. — Warszawa, 2000. ISBN 83-211-1311-7. — S. 458—459.
  • Wileński słownik biograficzny. — Bydgoszcz, 2002. ISBN 83-87865-28-1. — S. 412.