Юрый Уладзіміравіч Васільцоў
| Юрый Уладзіміравіч Васільцоў | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
13 студзеня 1982 (44 гады) |
||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Юрый Уладзіміравіч Васільцоў (нар. 13 студзеня 1982, в. Гусявіца, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі заатэхнік, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 студзеня 1982 года ў вёсцы Гусявіца Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці[1].
Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны па спецыяльнасці «Заатэхнія» і Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі АПК»[1].
Працаваў заатэхнікам-селекцыянерам, галоўным заатэхнікам, начальнікам жывёлагадоўчага комплексу «Навасёлкі»; намеснікам дырэктара па жывёлагадоўлі, намеснікам дырэктара па вытворчасці адкрытага акцыянернага таварыства «Ціхінічы» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці; дырэктарам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Чырвоная Армія» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці[1]. Дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Ціхінічы» Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці[1].
Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу[2].
У 2024 годзе стаў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Гомельскай вобласці, высунуты ад Кармянскага, Рагачоўскага і Чачэрскага раёнаў. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём за «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Кіруючая кампанія холдынгу «Аграпрамысловы холдынг Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»[1].
Узнагароджаны ганаровым званнем «Чалавек года» Гомельскай вобласці ў намінацыі «Кіраўнік»[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 6 7 Біяграфія на сайце Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- ↑ Васильцов Юрий Владимирович — Члены Совета Республики — Официальный сайт Совета Республики. Совет Рэспублікі. Праверана 29 жніўня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1982 годзе
- Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
- Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання