Юрый Уладзіміравіч Жаўноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Юрый Жаўноў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Юрый Уладзіміравіч Жаўноў
Нарадзіўся 17 красавіка 1981(1981-04-17)[1][2][…] (42 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Сцяг Расіі Расія
Рост 180 см[3]
Вага 80 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі Зеніт
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1999 Сцяг Беларусі РВАР (Мінск) 59 (-45)
1998   Сцяг Беларусі Змена-БАТЭ (Мінск) 5 (-5)
2000 Сцяг Беларусі РШВСМ-Алімпія (Мінск) 2 (-2)
2000—2004 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 80 (-68)
2005—2009 Сцяг Расіі Масква 124 (-114)
2010—2013 Сцяг Расіі Зеніт (Санкт-Пецярбург) 15 (-13)
2014—2015 Сцяг Расіі Тарпеда (Масква) 29 (-44)
2015—2016 Сцяг Расіі Урал (Екацярынбург) 11 (-15)
Нацыянальная зборная[* 2]
2000—2004 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 41 (-39)
2003—2015 Сцяг Беларусі Беларусь 58 (-66)
Трэнерская кар’ера
2017—2018 Сцяг Беларусі Беларусь трэнер
2018— Сцяг Расіі Зеніт (Санкт-Пецярбург) брамнікі
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 21 верасня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 верасня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый Уладзіміравіч Жаўноў (нар. 17 красавіка 1981, Добруш) — былы беларускі футбаліст, брамнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2015). У цяперашні час працуе ў трэнерскім штабе санкт-пецярбургскага «Зеніта».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец добрушскай ДЮСШ-2, пазней вычыўся ў мінскім Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву (РВАР). Гуляў за РВАР у Другой лізе, з гэтага клуба трапіў у сістэму барысаўскага БАТЭ. У сезоне 2002 замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка барысаўчан. У матчы Кубка УЕФА 2001/02 супраць тбіліскага «Дынама» забіў гол ударам са сваёй штрафной пляцоўкі.

У 2005 перайшоў у клуб «Масква», дзе некаторы час разам з Антонам Амельчанкам і Ільёй Гаўрылавым утвараў беларускае трыа брамнікаў. Неўзабаве здолеў замацавацца ў якасці асноўнага брамніка маскоўскага клуба, часам выводзіў каманду на поле ў якасці капітана.

Пасля расфарміравання «Масквы» ў лютым 2010 года падпісаў кантракт з санкт-пецярбургскім «Зенітам». У «Зеніце» быў другім брамнікам пасля Вячаслава Малафеева, з’яўляўся на полі пераважна ў выпадках яго траўм. Тым не менш, разам з «Зенітам» двойчы стаў чэмпіёнам Расіі.

У сакавіку 2013 атрымаў траўму і перастаў трапляць у склад «Зеніта». Пасля набыцця пецярбургскім клубам маладога брамніка Юрыя Ладыгіна Жаўноў ужо не меў шанцаў трапіць у асноўны склад, і ў кастрычніку 2013 года пакінуў «Зеніт». Застаўшуюся частку сезону 2013/14 правёў без клуба, аднаўляючыся ад траўмы.

У ліпені 2014 падпісаў кантракт з маскоўскім «Тарпеда», якое вярнулася ў Прэм’ер-лігу. Трывала гуляў у аснове маскоўскага клуба, але не здолеў выратаваць яго ад вылету з элітнага дівізіёна.

У чэрвені 2015 года стаў трэніравацца разам з екацярынбургкім «Уралам», які незадоўга да таго ўзначаліў беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка. 30 чэрвеня падпісаў кантракт з клубам[4]. У першай палове сезону 2015/16 быў асноўным брамнікам «Урала», а са студзеня 2016 года праз праблемы са здароўем не з’яўляўся на полі. У маі 2016 года пакінуў «Урал»[5].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Германіі 2004, быў там асноўным брамнікам.

У 2003—2015 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. З цягам часу стаў асноўным брамнікам зборнай, у 2010—2012 гадах быў яе капітанам.

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

Пасля зыходу з «Урала», так і неаднавіўшыся ад траўмы, завяршыў кар’еру і пачаў вучобу на трэнера. У 2017 годзе пачаў працаваць юнацкім трэнерам у Акадэміі БФФ[6].

У верасні 2017 года далучыўся да штабу галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі Ігара Крывушэнкі[7]. У верасні 2018 года зноў апынуўся ў «Зеніце», дзе стаў памочнікам трэнера брамнікаў Міхаіла Бірукова.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]