Юрый Уладзіміравіч Кавалёў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Юрый Кавалёў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Юрый Уладзіміравіч Кавалёў
Нарадзіўся 27 студзеня 1993(1993-01-27)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 174 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр
Нумар 23
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
2006 — 2010 Беларусь Суворавец (Мінск)
Клубная кар’ера*
2010 — Беларусь Шахцёр (Салігорск) 146 (14)
Нацыянальная зборная**
2009 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (3)
2011 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
2012 — 2014 Беларусь Беларусь (да 21) 20 (1)
2017 — Беларусь Беларусь 15 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 снежня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 кастрычніка 2019.

Юрый Кавалёў (нар. 27 студзеня 1993, Бялынічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, а па яго заканчэнні з 2010 года выступаў за дубль салігорскага «Шахцёра».

У 2013 годзе стаў іграком асноўнай каманды, звычайна выхадзіў на замену на пазіцыю флангавага паўабаронцы. У першай палове сезона 2014 рэдка з’яўляўся ў аснове, але ўлетку стаў часцей з’яўляцца ў складзе, нярэдка стаў выхадзіць і ў старце. У выніку здолеў адзначыцца трыма галявымі перадачамі ў чэмпіянаце.

У снежні 2014 года падоўжыў кантракт з гарнякамі[2]. Сезон 2015 пачынаў, у асноўным выходзячы на замену, а з ліпеня здолеў замацавацца ў стартавым складзе. У кастрычніку атрымаў траўму, ад якой аднавіўся толькі ў самым канцы сезона. У снежні 2015 года на два гады падоўжыў кантракт з салігорскім клубам[3]. У сезоне 2016 трывала гуляў у аснове на пазіцыі левага паўабаронцы, пераважна выходзячы ў стартавым складзе. У пачатку сезона 2017 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, а пазней замацаваўся на пазіцыі правага паўабаронцы. У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Кавалёў застанецца ў камандзе на наступны сезон[4]. У сезоне 2018 выхадзіў на поле ў стартавым складзе ва ўсіх афіцыйных матчах сваёй каманды.

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

10 кастрычніка 2017 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Францыі (1:2), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У гэтым матчы адзначыўся галявой перадачай на Антона Сароку.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Шахцёр Беларусь 12 0
2011 дубль Шахцёр Беларусь 11 1
2012 дубль Шахцёр Беларусь 23 7
2013 Д1 Шахцёр Беларусь 20 0
2014 Д1 Шахцёр Беларусь 19 0
2015 Д1 Шахцёр Беларусь 21 2
2016 Д1 Шахцёр Беларусь 29 4
2017 Д1 Шахцёр Беларусь 27 3
2018 Д1 Шахцёр Беларусь 30 5

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]