Юрый Уладзіміравіч Ліннік (матэматык)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Уладзіміравіч Ліннік
руск.: Ю́рий Влади́мирович Ли́нник
Дата нараджэння 21 студзеня 1915(1915-01-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1972(1972-06-30)[2][1][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Паўлавіч Ліннік
Род дзейнасці матэматык, статыстык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тэорыя лікаў, матэматычная статыстыка і тэорыя імавернасцей
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[5]
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Vladimir Tartakovski[d]
Член у
Прэміі
Ленінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды

Юрый Уладзіміравіч Лі́ннік (21 студзеня 1915, Белая Царква, Украіна — 30 чэрвеня 1972) — савецкі матэматык. Акадэмік АН СССР (1964), замежны член Шведскай каралеўскай АН (1971). Герой Сацыялістычнай Працы (1969). Сын У. П. Лінніка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў Ленінградскі ўніверсітэт (1938), у якім і працаваў (з 1944 прафесар). З 1942 года ў Ленінградскім аддзяленні Матэматычнага інстытута АН СССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па тэорыі лікаў, тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыцы. Сфармуляваў лімітныя тэарэмы для незалежных выпадковых велічынь і неаднародных ланцугоў Маркава, выканаў рад грунтоўных даследаванняў (рашэнне праблемы Варынга, дысперсійны метад у адытыўнай тэорыі лікаў, тэорыя ацэньвання і інш.).

Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • Герой Сацыялістычнай Працы (1969);
  • Ленінская прэмія (1970);
  • Дзяржаўная прэмія СССР (1947).

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Избранные труды. [Т. 1—2]. Л., 1979—81.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Линник Юрий Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. а б Линник Юрий Владимирович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Find a Grave — 1996.
  5. а б в г д е ё MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  6. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. Scientific Legacy DatabaseInstitute of Mathematical Statistics. Праверана 16 снежня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]