Юрый Фёдаравіч Патапаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый Фёдаравіч Патапаў
Дата нараджэння 3 верасня 1930(1930-09-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лютага 2020(2020-02-13) (89 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды

Юрый Фёдаравіч Патапаў (3 верасня 1930, Сяміпалацінск, Казахстан — 13 лютага 2020, г. Мінск) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 3 верасня 1930 г. у Сяміпалацінску. Скончыў у 1954 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў ў 19541963 гадах у праектных арганізацыях Свярдлоўска і Масквы. З 1963 года галоўны архітэктар праектаў у Белдзяржпраекце, начальнік аддзела ў Дзяржбудзе БССР, галоўны архітэктар БелНДІдзіпрасельбуда, кіраўнік майстэрні ў Гроднаграмадзянпраекце[1]. У 19801990 гадах галоўны архітэктар інстытута «Белдзяржпраект»[2]. 3 1990 года да апошніх дзён жыцця[1] кіраўнік творчай майстэрні[3].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года[1]. У 19801985 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя работы на Беларусі (усе ў сааўт.): генплан Бабруйска (1964)[1]; забудова мікрараёнаў № 1, № 2 і вул. Леніна (19651967), 9-павярховага жылога дома (1966) і адм. будынак (1967) у Салігорску; добраўпарадкаванне прывакзальнай плошчы (19741985), 16-павярховая гасцініца па вул. Савецкіх пагранічнікаў (1982) у Гродне; мост цераз Заходнюю Дзвіну (1973) і добраўпарадкаванне плошчы імя 1000-годдзя Віцебска (1985) у Віцебску; забудова цэнтра в. Расна Камянецкага раёна (19761985); тыпавыя праекты жылых дамоў для індывідуальнага будаўніцтва (1975) і дзіцячых дашкольных устаноў (19801985)[2]; Мінскі лядовы палац спорту (1998)[3], храм Святога Архангела Міхаіла ў Сухараве (2010-я; у сааўтарстве з Валерыем Новікавым)[4]; адміністрацыйны будынак па вул. Ляўкова, гандлёва-офісныя комплексы па вул. Веры Харужай, вул. Някрасава, ГЦ «Аквабел» на развязцы МКАД і шматлікія іншыя будынкі[1] ў Мінску.

3 іншых работ (усе ў сааўт.): планіроўка і добраўпарадкаванне пл. Камунараў і манумент у гонар Уральскіх камунараў (19571958), 110-кватэрны жылы дом і адм. будынак па вул. Луначарскага, мікрараёны № 5 і № 7 у Паўднёва-Заходнім жылым раёне (1962) у Свярдлоўску; водалячэбніца санаторыя «Беларусь» (1984) у г. Друскінінкай (Літва) і інш[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга ў 1986 годзе[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 13 февраля 2020 года на девяностом году ушел из жизни Юрий Федорович Потапов
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Патапаў Юрый Фёдаравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993.
  3. 3,0 3,1 Патапаў Юрый Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
  4. Минская Область | Минский Район | Минск | Михайловская церковь

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]