Перайсці да зместу

Юрый Фёдаравіч Ступакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Фёдаравіч Ступакоў
Дата нараджэння 24 сакавіка 1934(1934-03-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 1999(1999-10-24) (65 гадоў)
Грамадзянства
Прафесія тэатральны акцёр, кінаакцёр
Тэатр
Член у
Узнагароды
IMDb ID 0836258

Юрый Фёдаравіч Ступако́ў[2] (24 сакавіка 1934, с. Рубцава, Мыцішчынскі раён, Маскоўская вобласць — 24 кастрычніка 1999) — савецкі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1973), Народны артыст Беларускай ССР (1980).

Нарадзіўся ў сяле Рубцава Мыцішчанскага раёна Маскоўскай вобласці. У 1948 годзе паступіў у рамеснае вучылішча, дзе браў удзел у пастаноўках гуртка мастацкай самадзейнасці. Адначасова наведваў гурток мастацкага слова пры Цэнтральным палацы культуры чыгуначнікаў Масквы. З 1953 года праходзіў службу ў Савецкай Арміі. З 1957[2] года працаваў у Ліпецкім абласным драматычным тэатры, Севастопальскі драматычным тэатры, з 1968 года ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі.

Член Украінскага тэатральнага таварыства (1967)[3]. Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1969 года.

Выканаўца драматычных і характарных роляў. Мастацтва Ступакова вызначаецца глыбінёй пранікнення ў сутнасць вобраза, спалучэннем драматычнага і камедыйнага пачатку, прастаты знешняга малюнка і псіхалагічнай пераканальнасцю. Сярод роляў у рускім тэатры: Немец («Вяртанне ў Хатынь» паводле А. Адамовіча), Навіцкі, Хазяінаў («Трывога», «Соль» А. Петрашкевіча), Карніла («Знак бяды» паводле В. Быкава), Іван Ільіч («Ноч анёла» А. Разанава), Іван Каламійцаў, Сацін («Апошнія», «На дне[ru]» М. Горкага), Пабеданосікаў («Лазня» У. Маякоўскага), маркіз дэ Шарон («Мальер[ru]» М. Булгакава), Васкоў («А досвіткі тут ціхія…[ru]» паводле Б. Васільева), Макдуф («Макбет[ru]» У. Шэкспіра), Шрусберы («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера), Рычард («Усё ў садзе[en]» Э. Олбі) і інш.

Здымаўся ў мастацкіх фільмах і серыялах. Дэбют у кіно адбыўся ў ролі Гуркова ў міні-серыяле «Руіны страляюць…» («Беларусьфільм», 1970—1972)[3]. Сярод значных роляў: Камандзір («Зімародак», «Беларусьфільм», 1972), Генерал-маёр Віхраў (серыял «Дзяржаўная граніца», «Беларусьфільм», 1982—1986), А. М. Ціхаміраў (галоўная роля, «Культпаход у тэатр», «Беларусьфільм», 1982), Д. С. Рокатаў (міні-серыял «Мяжа магчымага», «Экран», 1984), Дырэктар завода (міні-серыял «Пуць», «Экран», 1986), Дзееў (галоўная роля, «Закон», «Масфільм», 1989), «Чорны бусел» (рэжысёр Віктар Тураў, «Беларусьфільм», 1993), Повар Сцяпан («Пракляты ўтульны дом», «Беларусьфільм», рэжысёр Уладзімір Арлоў, 1998), «Чорны замак Альшанскі» («Беларусьфільм», рэжысёр Міхаіл Пташук, 1983) і інш.

Узнагароды і званні

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі