Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі
Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 кастрычніка 1947 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, рэжысёр |
Узнагароды |
Лаўровая галіна[d] (2012) |
IMDb | ID 0153872 |
Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі (нар. 18 кастрычніка 1947, Адэса) — беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст грамадскі дзеяч, палітык. Член Міжнароднай і Еўразійскай акадэмій тэлебачання і радыё. Лаўрэат міжнародных кінафестываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэневе, Берліне, Мюнхене, Лейпцыгу, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу.
У кінематографе
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Адэскі тэхналагічны інстытут. Пасля размеркавання ў Мінск супрацоўнічаў як пазаштатны аўтар з Беларускім тэлебачаннем, пазней — рэжысёр. У 1981-м скончыў Ленінградскі дзяржаўны інстытут тэатру, музыкі і кінематаграфіі[1].
Аўтар больш як трыццаці кінафільмаў, многія адзначаныя прызамі міжнародных фестываляў: «Гэта ціхае жыццё ў Глыбокім» (1985), «Тут быў Крылоў» (1987), «Сустрэчны пазоў» (1989), «Усё добра» (1991), «Рускае шчасце» (1992), «Аазіс» (1996), «Час Чжоў Энлая» (1998), «Богі сярпа і молата» (2000), «Дажыць да кахання» (2002), «Каўказскія нявольнікі» (2002), «У пошуках ідышу» (у сааўтарстве з А. Гарадніцкім і інш., 2008).
Найбольш вядомая стужка — «Звычайны прэзідэнт» (54 мін., 1996)[2], знятая ў жанры палітычнага памфлету. Праца ўзнагароджаная Прэміяй міру на Берлінскім кінафестывалі, Гран-пры «Human Rights Watch» у Нью-Ёрку, прызам «Залатая брама» ў Сан-Францыска. Аўтар сцэнару стужкі — Леанід Міндлін, у якасці прадзюсара выступіў Пётр Марцаў. У стужцы зняўся экс-міністр МУС Беларусі Юрый Захаранка, які ў 1999 годзе будзе выкрадзены недалёка ад свайго дому.
Розгалас мела і стужка «Плошча», знятая ў жанры дакументальнай хронікі, прысвечанай прэзідэнцкай кампаніі 2006 года і абаронцам палатачнага лагера на Кастрычніцкай плошчы Мінска.
У грамадскай дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]Стаяў ля вытокаў Мінскага аб’яднання яўрэйскай культуры ў 1988 г.[3], увайшоў у праўленне гэтай грамадскай арганізацыі[4], аднак неўзабаве пакінуў яго з-за нязгоды з метадамі кіраўніцтва[5]. У канцы 1990-х гадоў уваходзіў у Савет дырэктароў Сусветнай асацыяцыі беларускіх яўрэяў[6].
У палітыцы
[правіць | правіць зыходнік]Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Адзначае, што з’яўляецца паслядоўным апанентам рэжыму Лукашэнкі. Перад прэзідэнцкімі выбарамі 2001 года быў членам штаба Сямёна Домаша. Удзельнічаў у парламенцкіх выбарах 2016 года па Свіслацкай выбарчай акрузе № 94. На гэтых выбарах Юрыю Хашчавацкаму налічылі 0,4 % галасоў выбаршчыкаў. У акрузе балатавалася 7 кандыдатаў, а перамогу атрымаў кандыдат ад прэзідэнцкай «вертыкалі» Валерый Варанецкі з 40,7 % галасоў.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1985 — Гэтае ціхае жыццё ў Глыбокім (дакументальны)
- 1986 — Вяртанне ў Хатынь (фільм-спектакль)
- 1986 — Паглядзі на свой дом (дакументальны)
- 1987 — Упарты чалавек (дакументальны)
- 1987 — Тут быў Крылоў (дакументальны)
- 1987 — Прызыўнікі (мастацкі, тэлевізійны)[7][8]
- 1988 — Вандроўцы (дакументальны)
- 1988 — Майстры і чаляднікі (дакументальны)
- 1988 — Формула паскарэння (дакументальны)
- 1989 — Сустрэчны пазоў (дакументальны)
- 1989 — У неба на коле (дакументальны)
- 1989 — Хто сёння адсутнічае
- 1990 — Прамежкавы чалавек
- 1990 — Магістраль (дакументальны)
- 1991 — Аранжавыя жылеты (дакументальны)
- 1991 — Усё харашо (дакументальны)
- 1992 — Рускае шчасце (дакументальны)
- 1993 — Жарсці аб Марыянне (дакументальны)
- 1994 — Хлеб Ізраіля (дакументальны)
- 1996 — Аазіс (дакументальны)
- 1996 — Звычайны прэзідэнт (дакументальны)
- 1997 — Рэха маўчання (дакументальны)
- 1998 — Час Чжоў Эньлая (дакументальны)
- 2000 — Богі Сярпа і Молата (дакументальны)
- 2002 — Дажыць да кахання (дакументальны)
- 2002 — Каўказскія нявольнікі (дакументальны)
- 2003 — Святы доктар
- 2003 — Сонечны клоўн (дакументальны)
- 2007 — Плошча (дакументальны)
- 2007 — Уперад, у мінулае
- 2008 — У пошуках ідышу (дакументальны, супольна з Аляксандрам Гарадніцкім)
- 2010 — Лабатамія
- 2011 — Звычайныя выбары (дакументальны)
Кінаўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- За фільм «Гэтае ціхае жыццё ў Глыбокім»:
- Гран-пры Ўсесаюзнага фестываля тэлевізійных фільмаў у Кіеве (1985)
- За фільм «Тут быў Крылоў»:
- Гран-пры Ўсесаюзнага фестываля тэлевізійных фільмаў у Мінску (1987)
- За фільм «Прызыўнікі»:
- Гран-пры фестываля беларускага кіно (Мінск, 1987)
- За фільм «Сустрэчны пазоў»:
- Гран-пры «Залаты кентаўр» Міжнароднага кінафестывалю «Пасланне да Чалавека» (Санкт-Пецярбург, 1989)
- За фільм «Рускае шчасце»:
- прыз «Астанкіна» за лепшы тэлефільм і прэмія на міжнародным кінафестывалі ў Екацярынбургу
- «Golden Gate Award» (Сан-Францыска, 1998)
- За фильм «Аазіс»:
- Прыз жюры міжнароднага кінафестывалю экалагічных фільмаў (Фрайбург, 1996)
- За фільм «Звычайны прэзідэнт»:
- Прэмія імя Сахарава расіїскага саюза пісьменнікаў «Апрель» (Масква, 1997)
- «Кінапрэмія Міру» Берлінскага міжнароднага кінафестывалю (форум) у 1997 г.
- Гран-пры Human Rights Watch (Нью-Ёрк, 1998)
- «Golden Gate Award» (Сан-Францыска, 1998)
- За фільм «Каўказскія нявольнікі»:
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://tip.by/jurij-hashhevatskij-ponjatno-chto-jeta-sistema-ruhnet/(недаступная спасылка)
- ↑ https://www.kinopoisk.ru/film/obyknovennyy-prezident-1996-224616/
- ↑ https://belisrael.info/?p=14600
- ↑ https://belisrael.info/?p=1613
- ↑ https://belisrael.info/?p=14880
- ↑ http://www.jewukr.org/observer/jo07_26/p1101_r.html
- ↑ Гісторыя кіно і Пінск
- ↑ Старонка стужкі Прызыўнікі на сайце kino-teatr.ru
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Юрый Хашчавацкі на сайце часопіса «Сеанс» Архівавана 4 жніўня 2008.
- «Лабатамія» па Юрыю Хашчавацкаму. — Інтэрв’ю 20.04.2010
- Ю. Хашчавацкі — МА ТБ і Радыё Архівавана 16 сакавіка 2012.
- Юрый Іосіфавіч Хашчавацкі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Асобы
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1947 годзе
- Нарадзіліся ў Адэсе
- Постаці Беларусьфільма
- Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
- Кінарэжысёры паводле алфавіта
- Кінарэжысёры СССР
- Кінарэжысёры XXI стагоддзя
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Кінарэжысёры Беларусі
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты Беларусі
- Сцэнарысты XXI стагоддзя
- Сцэнарысты XX стагоддзя
- Сцэнарысты СССР