Юрый Юр’евіч Вараны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Юр’евіч Вараны
укр.: Юрій Юрійович Вороний
Дата нараджэння 9 (21) жніўня 1895
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 1961(1961-05-13) (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Georgy Voronoy[d]
Жонка Q12133618?
Род дзейнасці урач, хірург
Навуковая сфера медыцына
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Vladimir Shamov[d]

Юрый Юр’евіч (Георгій Георгіевіч[1]) Вараны (1895, Жураўка  — 1961, Кіеў) — украінскі хірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Здзейсніў першую ў свеце аперацыю па перасадцы ўнутранага органа жывому чалавеку. 3 красавіка 1933 года перасадзіў нырку рэцыпіенту ад загінулага чалавека.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіліся ў 1895 годзе ў вёсцы Жураўцы Палтаўскай губерні (сёння Варвінскага раёна Чарнігаўскай вобласці) у сям’і ўкраінскага вучонага, прафесара матэматыкі Варшаўскага ўніверсітэта Георгія Варанога  (укр.).

У 1913 годзе паступіў на медыцынскі факультэт Універсітэта Святога Уладзіміра ў Кіеве, але перапыніў вучобу, бо ў гады Першай сусветнай вайны як студэнт-медык працаваў у перавязачным атрадзе Чырвонага Крыжа.

Будучы студэнтам добраахвотна ўступіў у перавязачны атрад войскаў Цэнтральнай Рады. 16 студзеня 1918 года Юрый Вараны ўдзельнічаў у баі пад Крутамі. Яго жонка Нячаеўская Вера Іосіфаўна  (укр.) была членам Цэнтральнага савета ад жанчын[2].

У 1921 годзе скончыў Кіеўскі медыцынскі інстытут і стаў аспірантам кафедры хірургіі. Пасля заканчэння аспірантуры яго прызначылі асістэнтам Харкаўскага медыцынскага інстытута, дзе працаваў у 1926—1931 гадах пад кіраўніцтвам Уладзіміра Шамава  (укр.).

У 19311934 гадах працаваў галоўным урачом бальніцы ў Херсоне, дырэктарам і прафесарам хірургіі Херсонскага вытворчага медыцынскага інстытута, а затым — старшым навуковым супрацоўнікам Усеўкраінскага інстытута неадкладнай хірургіі і пералівання крыві.

У 19361941 гадах загадваў кафедрай хірургіі Харкаўскага стаматалагічнага інстытута.

Падчас нямецка-савецкай вайны апынуўся на тэрыторыі, акупаванай немцамі, і быў дэпартаваны за мяжу.

Пасля вяртання на радзіму натыкнуўся на забарону займацца выкладаннем хірургіі ў Харкаве, таму пераехаў у Жытомір, дзе на працягу 19441950 гадоў працаваў урачом-уролагам гарадской і абласной бальніц.

З 1950 года жыў у Кіеве, у 1950—1953 гадах кіраваў аддзяленнем эксперыментальнай хірургіі Інстытута эксперыментальнай біялогіі і паталогіі  (укр.), а ў 1953—1960 гадах такім жа аддзяленнем Кіеўскага інстытута гематалогіі і пералівання крыві. У 1953 годзе ўзначаліў Кіеўскі навукова-даследчы інстытут пералівання крыві і неадкладнай хірургіі[3].

Памёр у 1961 годзе. Пахаваны ў Кіеве на Байкавых могілках.

Муж і жонка мелі двух дзяцей: сына 1918 года нараджэння і дачку 1926 года нараджэння[3].

Першая ў свеце аперацыя па перасадцы ныркі[правіць | правіць зыходнік]

У 1930 годзе Вараны ў Харкаве упершыню перасадзіў нырку сабаку, злучыўшы сасуды шыі і донарскай ныркі.

3 красавіка 1933 года, працуючы галоўным урачом у Херсоне, упершыню ў свеце выканаў клінічную перасадку трупнай ныркі ў бальніцы Харкава, калі праходзіў там стажыроўку. Справаздача аб гэтай аперацыі была апублікаваная ў італьянскім часопісе «Minerva Chirurgica»[4], у якім адзначалася, што нырка ўключылася ў кровазварот і пачала самастойна функцыянаваць. Гэтая перасадка ныркі была першай у гісторыі спробай перасадкі любога цэлага органа чалавеку.[5], хоць першая рэцыпіентка пражыла з новым органам толькі 48 гадзін.[6] Аб выніках даследавання таксама было паведамленне ў іспанскім часопісе «El Siglo Medico» (1936)[7].

Зноскі

  1. Аркуш метричної книги Різдво-Богородицької церкви містечка Журавки за 1895 рік з записом про народження сина Георгія у професора Варшавського університету Георгія Феодосійовича Вороного
  2. И. Е. Король, И. И. Полюх, С. Ю. Волченко. Страницы жизни Ю. Ю. Вороного (правда и вымысел) Архівавана 20 червня 2009.// Офіційний сайт Херсонської обласної клінічної лікарні
  3. а б Matevossian, Edouard; Kern, Hans; Hüser, Norbert; Doll, Dietrich; Snopok, Yurii; Nährig, Jörg; Altomonte, Jennifer; Sinicina, Inga; Friess, Helmut (2009). "Surgeon Yurii Voronoy (1895-1961) - a pioneer in the history of clinical transplantation: in Memoriam at the 75th Anniversary of the First Human Kidney Transplantation". Transplant International. 22 (12): 1132–1139. doi:10.1111/j.1432-2277.2009.00986.x. ISSN 0934-0874. (англ.)
  4. 80 лет назад, 3 апреля 1933 года, украинский хирург Юрий Вороной провел первую в мире операцию по пересадке почки // Факты. № 56 (3795). 29 марта 2013. с. 31.
  5. Михайло Дідовець. Вічне перехрестя Вороних // Деснянська правда, 28 квітня 2011. № 46. Архівавана з першакрыніцы 4 березня 2016. Праверана 30 березня 2013.
  6. Історія медицини. Видатні постаті. Юрій Вороний / Здоров'я України. Архівавана з першакрыніцы 17 жовтня 2018. Праверана 30 березня 2013.
  7. The first publication of the first human kidney transplantation in Spanish journal El Siglo Medico (title page, 1936)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]