Юрый (Рыжы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Юрый (Эмігідыюш Рыжы; 5 жніўня 193329 лістапада 2015) — беларускі рэлігійны дзеяч, архіепіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай (народнай) царквы [1].

Нарадзіўся на хутары паблізу вёскі Латыгаль Пастаўскага павета (цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці). З 1946 года ў Польшчы. Ад 1976 году жыў у ЗША. У 1977 пачаў душпастырскую службу.

З 1993 года 10 гадоў запар прыязджаў на Беларусь. З яго ініцыятывы і пры непасрэдным удзеле на Беларусі адрадзілася Беларуская аўтакефальная праваслаўная (народная) царква. Так, у 1994 годзе пачаліся багаслужбы ў мінскім прыходзе святой Еўфрасінні Полацкай, у 1995 — у Мінску высвячаецца епіскап і выходзіць з друку першы нумар царкоўнага бюлетэню «Голас царквы Беларускай», былі пабудаваныя капліцы прыхода св. Кірылы Тураўскага ў Слоніме, а таксама пачалося будаўніцтва храма ў пасёлку Пагранічны, што займела рэзананс. У 2002 пачаў дзейнічаць прыход святога Юрыя ў вёсцы Шчомысліца пад Мінскам. Па стане на 2015 год усе яны нядзейныя.

У 2003 годзе напісаў і выдаў кнігу ўспамінаў і разважанняў «Мой крыж», яго апавяданні друкаваліся ў штогодніку «Беларус».

Памёр у ЗША.

Зноскі