Юрый II Андрэевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юрый II Андрэевіч
MongolCavalry crop.jpg
Князь тураўскі
1228 — канец XIII ст.
Папярэднік Уладзімір Святаполкавіч
Пераемнік Сямён Юр'евіч

Нараджэнне невядома
Смерць канец XIII ст.
Род Ізяславічы
Бацька Андрэй II Іванавіч
Маці дачка кіеўскага князя Мсціслава Раманавіча Старога
Дзеці Сямён

Юрый Андрэевіч, Юрый II (?—?) — князь тураўскі (1228—канец XIII ст.). Быў сынам Андрэя Іванавіча, праўнукам Юрыя Яраславіча, у гонар якога, верагодна, быў названы.

Пасля смерці бацькі ў бітве на рацэ Калцы не заняў трон як відаць з чынніку непаўналецця. Княжыць у Тураве стаў Уладзімір Святаполкавіч. Пасля яго смерці ў 1228 годзе Юрый стаў князем, прычым пінскія князі не прэтэндавалі на тураўскі пасад, што гаворыць аб, што Пінск канчаткова стаў галоўным горадам Тураўскай зямлі. Верагодна, яго жонка была з чарнігаўскіх Вольгавічаў ці яго дачка выйшла за кагосьці з Вольгавічаў. На час праўлення Юрыя Андрэевіча прыпадае самы цяжкі перыяд Тураўскага княства, на поўначы набірае моц Літва, на захадзе — моцнае Галіцка-Валынскае княства. Амаль штогод праз Тураўскую зямлю праходзяць паходы Літвы ў Галіцка-Валынскае княства і ў зваротным кірунку. Невядома каго падтрымліваў у гэтым канфлікце Юры, магчыма, як і пінскія князі, галіцка-валынскіх князёў, але ўлічваючы адсутнасць згадак пра паходы Літвы на Тураў можна выказаць здагадку, што Юрый займаў нейтральную пазіцыю.

У 1239—1241 гг. з усходу да Турава прыйшла вялікая небяспека — татара-мангольскае нашэсце. Саслабелае Тураўскае княства не змагло аказаць належнага супраціву і ўзімку 1241 года Тураў поўнасцю зруйнавалі мангола-татары, што сведчыць аб працяглай абароне горада. Менавіта тады, як сведчыць паданне, быў закіданы немаўлятамі славуты калодзеж Тура, пасля чаго на працягу сямі гадоў з яго струменіла жаночае малако. Нават у такой сітуацыі тураўцы не здаліся: у канцы 1246 года тут адбылася бітва з мангола-татарамі, а Юрый захаваў сваю пасаду, але пры гэтым Тураўскае княства хутчэй за ўсё трапіла ў залежнасць ад васальнага ў адносінах да Залатой Арды Галіцка-Валынскага княства, у выніку чаго ў Тураве была пабудавана абарончая вежа накшталт Камянецкай вежы. Так ці інакш, але Тураўскае княства здолела ўтрымацца, пасаду тураўскага князя Юрый перадаў свайму сыну Сямёну.

Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Уладзімір Святаполкавіч
Князь тураўскі
1228—канец XIII ст.
Пераемнік:
Сямён Юр'евіч