Юрый Багушэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Юры Багушэвіч)
Перайсці да: рух, знайсці
Юрый Багушэвіч
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:

Георгій Канстанцінавіч Багушэвіч

Дата нараджэння:

5 мая 1917(1917-05-05)

Месца нараджэння:

Орша, Аршанскі павет[d], Магілёўская губерня, Расійская імперыя

Дата смерці:

18 мая 1983(1983-05-18) (66 гадоў)

Альма-матар:

Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік і перакладчык

Мова твораў:

руская

Узнагароды:
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Юрый Багушэвіч (Георгій Канстанцінавіч; 5 мая 1917, Орша — 18 мая 1983) — беларускі пісьменнік і перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Скончыў факультэт мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута (1941)[1], адначасова працаваў у газеце «Сталинская молодежь». У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі[1] на Калінінскім і Беларускім франтах, з 1943 — ваенны карэспандэнт. З 1945 — у ваеннай газеце на Далёкім Усходзе (Карэя, Кітай). Пасля дэмабілізацыі (1949) працаваў у рэдакцыях газет «Піянер Беларусі», «Мінская праўда», «Фізкультурнік Беларусі», быў карэспандэнтам газеты «Советский спорт», літкансультантам СП БССР, галоўным рэдактарам Мінскай кінастудыі навукова-папулярных і дакументальных фільмаў[1]. Сябра СП СССР (1954).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў у 1938 годзе[1]. Пісаў пераважна на рускай мове. Выйшлі аповесці «Побратимы» (1955), «Дерево дружбы» (1959), «Повести и рассказы» (1970), «В городке над Неманом» (1973), «Дырэктар „зялёнай школы“» (1975), «Юность пришла» (1977, 1987)[1]. Прымаў удзел у напісанні гісторыі мінскіх станкабудаўнічага і аўтамабільнага заводаў[1].

Напісаў некалькі сцэнарыяў кароткаметражных кінафільмаў, у сааўтарстве з В. Зубам — п'есу «Сябры» (1960, пастаўлена ў 1958)[1].

Пераклаў на рускую мову асобныя творы П. Пестрака, А. Рылько, П. Кавалёва, аповесць Р. Няхая «Сарочы лес», зборнік «Піянеры-героі» (з Б. Бур'янам).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі, у тым ліку медалём КНДР.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 Богушевич Юрий // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 67. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Багушэвіч Юры // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.