Юры Вільмс
| Юры Вільмс | |
|---|---|
| эст.: Jüri Vilms | |
| |
| Нараджэнне |
13 сакавіка 1889[1] |
| Смерць |
13 красавіка 1918[1] (29 гадоў) |
| Месца пахавання | |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Юры Вільмс (эст.: Jüri Vilms; 13 сакавіка 1889, в. Аркма — 13 красавіка 1918 (дакладная дата невядомая), Хельсінкі, Фінляндыя) — эстонскі палітык, адзін з заснавальнікаў незалежнай Эстонскай Рэспублікі.
З 1907 па 1911 гады вывучаў юрыспрудэнцыю ў Тартускім універсітэце. У перыяд вучобы стаў членам Таварыства эстонскіх студэнтаў, дзе пасля быў абраны старшынёй. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў адвакатам у Таліне. Пазней адкрыў уласную юрыдычную фірму.
З пачатку Першай сусветнай вайны Вільмс быў звязаны з эстонскім нацыянальным рухам і публікаваў артыкулы, у якіх патрабаваў аўтаноміі для Эстоніі ў складзе Расійскай імперыі. Раскрытыкаваў палітычныя паняцці Яана Тынісана, які абараняў ідэю культурнай аўтаноміі і ідэі Канстанціна Пятса, які, у сваю чаргу, бачыў палітычныя магчымасці ў супрацоўніцтве з балтыйскімі немцамі ў Эстоніі.
Зноскі
- ↑ а б Jüri Vilms // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119186659 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
