Юры Улуатс
Юры Улуатс Jüri Uluots | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
12 кастрычніка 1939 — 21 чэрвеня 1940 | |||
Прэзідэнт | Канстанцін Пятс | ||
Папярэднік | Каарэл Ээнпалу | ||
Пераемнік | Іаханес Варэс | ||
| |||
21 красавіка 1938 — 12 кастрычніка 1939 | |||
Папярэднік | пасада заснавана | ||
Пераемнік | Ота Пук | ||
Партыя | Аб'яднанне аграрнікаў | ||
Адукацыя | Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт | ||
Прафесія | адвакат | ||
Дзейнасць | палітыка | ||
Месца працы | |||
Член у | |||
Нараджэнне | 13 студзеня 1890 | ||
Смерць | 9 студзеня 1945 (54 гады) | ||
Пахаванне | |||
Узнагароды | |||
Юры Улуатс (эст.: Jüri Uluots; 13 студзеня 1890 — 9 студзеня 1945) — эстонскі палітык, апошні прэм'ер-міністр незалежнай Эстоніі да яе далучэння да СССР, пасля чаго — в.а. Прэзідэнта Эстоніі ў выгнанні. Быў таксама вядомы як адвакат.
Вывучаў права ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце (1910—1918). Пасля гэтага выкладаў рымскае права і эстонскае права ў Тартускім універсітэце да 1944 года. Быў таксама рэдактарам газет «Кая» (эст. «Kaja») 1919—1920 і «Постымеес» (1937—1938).
Быў дэпутатам Рыйгікогу ў 1920—1926 і ў 1929—1932. Займаў пасаду прэм'ер-міністра краіны з 1938 па чэрвень 1940 года. Пасля фарміравання марыянеткавага прасавецкага ўрада Эстоніі на чале з Варэсам, які падпарадкоўваўся Маскве і не прызнанаваўся ніводнай дзяржавай акрамя СССР і нацысцкай Германіяй, і пасля арышту прэзідэнта Канстанціна Пятса, стаў па канстытуцыі выконваючым абавязкі прэзідэнта Эстоніі.
Пасля акупацыі Эстоніі нацысцкай Германіяй у 1941 годзе ў ходзе Другой сусветнай вайны супрацоўнічаў з акупацыйнай адміністрацыяй Х. Мяэ. У 1944 годзе ў якасці кіраўніка прыняў удзел у дзейнасці Эстонскага Нацыянальнага камітэта, створанага пры згодзе акупацыйных уладаў. У пачатку 1944 публічна заклікаў эстонцаў уступаць у эстонскія падраздзяленні Германскай арміі (20-я дывізія СС) для абароны Эстоніі ад Чырвонай Арміі.
Разам з некаторымі міністрамі Юры Улуатс збег у Стакгольм, дзе ўрад у выгнанні працягваў дзейнічаць да афіцыйнай перадачы паўнамоцтваў прэзідэнту незалежнай Эстоніі Ленарта Меры ў 1992 годзе. Пасля прыбыцця ў Швецыю Улуатс памёр ад хваробы.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #101525923 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
- Выкладчыкі Тартускага ўніверсітэта
- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1890 годзе
- Нарадзіліся ў Эстоніі
- Памерлі 9 студзеня
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Стакгольме
- Пахаваныя ў Эстоніі
- Кавалеры ордэна Белай зоркі 1 класа
- Асобы
- Спецыялісты па рымскім праве
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Прэм’ер-міністры Эстоніі
- Прэзідэнты Эстоніі
- Эстонскія калабарацыяністы ў Другой сусветнай вайне