Юр’ева горка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Юр’ева Горка (лесапарк))
Юр'ева горка
Асноўная інфармацыя
Тыплесапарк 
Размяшчэнне
55°11′25″ пн. ш. 30°09′57″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьВіцебская вобласць
Юр’ева горка (Віцебск)
Юр'ева горка
Юр'ева горка
Юр’ева горка (Віцебская вобласць)
Юр'ева горка
Юр'ева горка
Map

Юр'ева горка — лесапарк у паўночна-заходняй частцы горада Віцебска.

Плошча 22 гектары. Абсалютная вышыня выгаецца ў дыяпазоне 175 метраў над узроўнем мора. Адносная вышыня - 15-20 м. Лясісты ўзгорак з вузкім і доўгім адгор'ем (Залатая горка), які працягнуўся ўздоўж вуліцы Карла Маркса. Растуць сасна, бяроза пушыстая, клён вастралісты, клён чырвоны, таполя канадская, бэз. З канца 1890-х гг. месца адпачынку працоўных ільнапрадзільнай фабрыкі «Дзвіны». На Юр'евай горцы бярэ пачатак Янавіцкі ручай, які ўпадае ў Заходнюю Дзвіну.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне XIX стагоддзя града мела шэраг назваў асобных сваіх частак. У раёне Маркаўскай слабады, напрыклад, існавалі найменні — гара пад Іванам, Траецкая гара, Залатая горка. Яшчэ неўсталяванай была сённяшняя назва разглядаемага аб’екта, мясцовыя жыхары называлі яе і Сасоннікам, і Елагамі, і Юр’еўкай.

Вуліцы[правіць | правіць зыходнік]

Захаваліся гістарычныя тапонімы: Падгорная, Пасочная, Інжынерная вуліцы, Пясочны завулак. Большая частка была перайменавана ў савецкі час[1].

Гістарычныя назвы
Сучасная назва Гістарычная назва
1-я вуліца Бебеля Нова-Манастырскі завулак
1-я вуліца Войкава Ламаны завулак
1-я Прыгарадная вуліца Прыказная вуліца
2-я вуліца Войкава Папярэчна-Елагская вуліца
2-я Гарадоцкая вуліца Варварынскі завулак
2-я Полацкая вуліца Садовая вуліца
2-я Прыгарадная вуліца Слабадская вуліца
3-я вуліца Бебеля Паркавая вуліца
3-я вуліца Войкава вуліца Сінякова
4-я вуліца Войкава Емельянаўскі завулак
4-я Полацкая вуліца Георгіеўская вуліца
5-я вуліца Свярдлова 4-ы Елагскі завулак
6-я вуліца Бебеля 2-я лінія
6-я вуліца Свярдлова 6-ы Елагскі завулак
6-я Гарадоцкая вуліца Сярэбраная вуліца
6-я Полацкая вуліца Палявая вуліца
7-я вуліца Бебеля 3-я лінія
7-я вуліца Свярдлова 6-ы Елагскі завулак
8-я вуліца Свярдлова Сямёнаўская вуліца
8-я Полацкая вуліца Лугавы завулак
9-я вуліца Свярдлова Казарынаўскі завулак
9-я Полацкая вуліца Нагорная вуліца
10-я вуліца Свярдлова Жураўлёў завулак
11-я вуліца Свярдлова Юр’еўская вуліца
13-я Гарадоцкая вуліца Межавая вуліца
14-я Гарадоцкая вуліца Лагерная вуліца
вуліца Арджанікідзэ Кацярынінская вуліца
вуліца Бумагіна 2-гі Елагскі завулак
вуліца Еўдакіі Лось 1-я лінія
вуліца Карла Маркса Нова-Манастырская вуліца
вуліца Князева Залатая вуліца
вуліца Лявонава 3-ы Елагскі завулак
вуліца Някрасава Вялікая Елагская вуліца
вуліца Цітова Полацкая вуліца

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Ля падножжа грады раёна былых Елагаў сёння размешчаны стадыён «Лакаматыў» і парк чыгуначнікаў (былы сад Елагі ў савецкі час насіў, акрамя адзначанага, найменні — «Сад камуны» і «Парк імя Л. Кагановіча»).

Сёння разглядаемая града, пачынаючы ад Дзвіны да мяжы Старасямёнаўскіх могілак, забудавана ў асноўным прыватным жыллём, якое асобнымі ўчасткамі існуе і на паўднёвых схілах Юр'евай Горкі, а таксама ў раёне Загаранскіх вуліц і па суседству з Залатой Гарой. 3 паўднёвага боку да сярэдняй часткі гары яшчэ даваеннай парой шчыльна прытуліўся навукова-даследчы ветэрынарны інстытут (зараз — завод ветэрынарных прэпаратаў). На крутых схілах вышэй завода захавалася былая лекавая крыніца. Вышэй пустуе невялікая пляцоўка пад векавымі соснамі, дзе паўстагоддзя таму ўзвышалася Юрава цэркаўка. Правей, па суседству з Старасямёнаўскімі могілкамі, значную плошчу Юр'евай Горкі займае «раслінны гадавальнік» трэста зялёнай гаспадаркі горада.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]