Юсефін Эквіст

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Юсефін Эквіст
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 23 ліпеня 1983(1983-07-23)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства
Рост 169 см
Вага 57 кг[2]
Пазіцыя флангавы паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1998 Danmarks IF[d]
1999—2004 Белінгэ[d]
2005—2010 Лінчэпінг 125 (57)
2011 Цюрэсо[d] 19 (7)
2013 Крыстыянстад[d] 10 (4)
2013—2014 Манпелье[d] 22 (18)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Леніта Юсефін Эквіст (шведск.: Anna Lenita Josefine Öqvist; нар. 23 ліпеня 1983), больш вядомая як Юсефін Эквіст (шведск.: Josefine Öqvist) — шведская футбалістка, паўабаронца. Аўтар пераможнага гола ў вароты зборнай Канады ў матчы паўфіналу Чэмпіянату міру 2003.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова Юсефін выступала на пазіцыі нападаючай, аднак у заяўку футбольнага турніру летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года яна трапіла як паўабаронца. Падчас турніру футбалістка атрымала сур’ёзную траўму і была заменена Марыяй Арансан.

З 2005 года Юсефін выступала ў футбольным клубе «Лінчэпінг» з аднайменнага горада. Пасля ўдалага для футбалісткі сезона 2008 года паступіла прапанова перайсці ў футбольны клуб «Умеа». Аднак Эквіст палічыла за лепшае заключыць новы кантракт тэрмінам на два гады са сваім цяперашнім клубам. У лістападзе 2009 года старэйшая сястра Юсефіны Караліна Эквіст памерла падчас эпілептычнага прыпадку ва ўзросце 29 гадоў. У 2011 годзе футбалістка перайшла ў футбольны клуб «Цюрэса».

У складзе зборнай Швецыі на Чэмпіянаце свету 2011 Эквіст выходзіла на поле ва ўсіх матчах. 16 ліпеня 2011 г. у матчы за трэцяе месца супраць зборнай Францыі яна атрымала чырвоную картку за сутыкненне з францужанкай Соняй Бампастор. Але і ў меншасці зборная Швецыі атрымала перамогу з лікам 2:1. Эквіст таксама вызначылася ў паўфінальным матчы з будучымі чэмпіёнкамі — зборнай Японіі, але ў выніку Швецыя прайграла з лікам 1:3.

У студзені 2012 года Юсефін паведаміла, што цяжарная, з прычыны чаго прапусціла сезон-2012. Пасля нараджэння дачкі, Стэлы, Эквіст прыняла рашэнне працягнуць кар’еру ў футбольным клубе «Крысціянстад». Гэта было абумоўлена тым, што Юсефін жыла ў той час у суседнім горадзе Мальмё разам з дацкім прафесійным хакеістам Стэфанам Ласенам, які выступаў за хакейны клуб «Мальмё».

Пасля заканчэння хатняга Чэмпіянату Еўропы 2013 Эквіст заключыла кантракт з французскім футбольным клубам «Манпелье».

Зноскі

  1. Josefine Öqvist // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Olympedia — 2006.