Юстас Паляцкіс
Юстас Паляцкіс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Justas Paleckis | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Матэюс Шумаўскас | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антанас Мяркіс | ||||||
Пераемнік | Альгірдас Бразаўскас | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Антанас Мяркіс | ||||||
Пераемнік | Вінцас Крэве-Міцкявічус | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 (22) студзеня 1899 |
||||||
Смерць |
26 студзеня 1980[2] (81 год) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Ігнас Паляцкіс | ||||||
Маці | Она Петраўскайце | ||||||
Дзеці | Вільнюс, Юстас, Сігіта, Герута, Віта | ||||||
Веравызнанне | атэізм | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | паэзія[3], журналістыка[3], пераклад[3] і палітыка[3] | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Ю́стас Паля́цкіс (літ.: Justas Paleckis; 10 (22) студзеня 1899, Цельшы, Ковенская губерня[1] — 26 студзеня 1980[2], Вільня) — літоўскі журналіст, савецкі палітычны дзеяч. Кароткачасова выконваў абавязкі прэзідэнта Літвы пасля савецкага ўварвання ў 1940 годзе.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 10 (22) студзеня 1899 года ў Цельшы ў сям’і каваля.
З 1915 года — працоўны, потым — служка ў Рызе, з 1922 года — настаўнік. Быў заснавальнікам і рэдактарам літоўскай газеты «Naujas Žodis», выдаванай у Рызе. Супрацоўнічаў у перыёдыках Літвы. У 1926—1927 гадах працаваў дырэктарам літоўскага дзяржаўнага агенцтва навін ELTA, пасля ваеннага перавароту быў звольнены.
Навучаўся ў ковенскім Літоўскім універсітэце (1926—1928), працаваў журналістам. У 1931 наладзіў сувязі з падпольнай кампартыяй Літвы, у 1937 быў абраны сябрам Антыфашысцкага камітэта Каўнаса, у 1939 арыштаваны і пасаджаны ў канцлагер.
Пасля таго, як у выніку акупацыі краіны Саветамі прэзідэнт Антанас Смятона збег у ЗША, яго абавязкі перайшлі да прэм’ер-міністра Антанаса Мяркіса. На наступны дзень пасля ад’езду Смятоны Мяркіс абвясціў пра фармальнае звяржэнне яго з пасады і прызначыў прэм’ер-міністрам Паляцкіса. Адначасна Мяркіс адмовіўся ад пасады прэзідэнта, што перадавала яго паўнамоцтвы Юстасу Паляцкісу. Гэта дало падставу сумнявацца ў законнасці ўсіх гэтых перастановак, паколькі Смятона не складваў паўнамоцтваў прэзідэнта[4].
Прызначэнне Паляцкіса прэм’ер-міністрам было праведзенае з ухвалы савецкага пасольства ў Каўнасе, паколькі ў гэты час у Літве ўжо прысутнічалі савецкія войскі. Прысланы з Масквы намеснік Наркама замежных спраў СССР Уладзімір Дзеканозаў каардынаваў дзейнасць праз Літоўскую камуністычную партыю, а кабінет міністраў Паляцкіса выконваў адміністрацыйную функцыю. На загад з Масквы марыянетачны ўрад Паляцкіса прызначыў на 14—15 ліпеня выбары ў Народны сойм з мэтай легалізаваць далучэнне Літвы да СССР. Кандыдатамі на выбарах маглі быць толькі камуністы і іх саюзнікі. 21 ліпеня абраны парламент сабраўся для абмеркавання адзінага пытання па ўваходзе ў Савецкі Саюз, што было падтрымана адзінагалосна.
У 1940—1966 гадах — член ЦК і Бюро ЦК КП Літвы. У ЛітССР Паляцкіс заняў пасаду старшыні прэзідыуму Вярхоўнага Савета. На гэтай пасадзе ён асабіста падпісваў загады па масавай дэпартацыі. Так, з яго згоды Мяркіс і міністр замежных спраў незалежнай Літоўскай рэспублікі Юозас Урбшыс былі высланы ў РСФСР. Да 1953 года ў Сібір, Запаляр’е і Сярэднюю Азію былі дэпартаваны каля 132 000 грамадзян.
З пачаткам нямецкага наступу на Савецкі Саюз Паляцкіс эвакуіраваны. У 1941—1966 гадах — намеснік старшыні Прэзідыуму Вярхоўнага Савета СССР. З 1955 года — прадстаўнік у Савеце Міжпарламенцкага саюза, у 1966—1970 гадах — старшыня Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР.
Дэлегат XIX, XX, XXI, XXII, XXIII з’ездаў КПСС, на якіх быў абраны кандыдатам у сябры ЦК. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—8-га скліканняў. З 1970 года на пенсіі.
Памёр 26 студзеня 1980 года ў Вільні.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Генавайце Паляцкене. Пяцёра дзяцей — сыны Вільнюс і Юстас, дачкі Сігіта, Герута, Віта.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Сацыялістычнай Працы (1969)
- 6 ордэнаў Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Дружбы народаў
- медалі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Палецкис Юстас Игнович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Justas Paleckis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в г Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Presidents of the Republic of Lithuania (англ.)(недаступная спасылка). Office of the President of the Republic of Lithuania. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2014. Праверана 5 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Героі краіны (руск.)
- Нарадзіліся 22 студзеня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Цяльшэі
- Памерлі 26 студзеня
- Памерлі ў 1980 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на Антакальніскіх могілках
- Члены КПСС
- Члены ЦК КПСС
- Выпускнікі Універсітэта Вітаўта Вялікага
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Асобы
- Палітыкі Літвы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання
- Літоўскамоўныя пісьменнікі
- Літоўскамоўныя паэты
- Журналісты паводле алфавіта
- Журналісты СССР
- Журналісты Літвы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання
- Старшыні Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР
- Намеснікі Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР
- Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР
- Кіраўнікі ўрада Літоўскай ССР
- Прэзідэнты Літвы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР