Юстус ван Гент
Юстус ван Гент | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | мастак |
Дата нараджэння | 1430[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1480[2][3] |
Месца смерці | |
![]() |
Юстус ван Гент, або Ёс ван Гент, Ёс ван Васенхавэ (Joos van Wassenhove) — нідэрландскі мастак, які працаваў у другой палове XV стагоддзя.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў раёне Антверпена. Вучыўся ў Генце, працаваў там жа з Хуга ван дэр Гусам. Узгадваецца ў дакументах з 1460 па 1475 гг. У творчасці гэтага мастака спалучыліся традыцыі нідэрландскага і італьянскага жывапісу. Галоўная праца ван Гента, выкананая ім да пераезду ў Італію ў 1471 годзе — «Трыпціх Укрыжавання» ў Саборы святога Бавона (Гент).
Юстус ван Гент быў запрошаны герцагам урбінскім Федэрыга да Монтэфельтра для работ па ўпрыгожванню Палацца Дукале. Разам з Педра Беругетэ піша цыкл партрэтаў «Знакамітыя людзі» для студыёла герцага Урбінскага.
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 22 ліпеня 2019.
- ↑ http://www.metmuseum.org/toah/works-of-art/41.190.21
- ↑ Joos van Gent // Catalogue of the Unione Romana Biblioteche Scientifiche
- ↑ https://rkd.nl/explore/artists/43156 Праверана 16 кастрычніка 2016.