Юстын Шырын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юстын Шырын
Смерць 1852
Месца пахавання
Род Шырыны[d]
Бацька Ігнат Шырын
Маці Марыяна з Якубоўскіх[d]

Юстын Шырын (польск.: Justyn Szyryn; пам. 1852) — землеўласнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Шырынаў. Сын Ігната Шырына і Марыяны з Якубоўскіх.

Руіны капліцы Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў пачатку XX ст.

Дзісненскі падкаморы. Атрымаў у спадчыну ад бацькі Германавічы з фальваркамі, купіў ад Віктара Юндзіла Шудзелеўшчыну, ад брата Антона — Антопаль. Пабудаваў, ці толькі закончыў у пачатку XIX ст. пачаты бацькам палац, а таксама збудаваў капліцу Святых Пятра і Паўла (не збераглася), у якой і быў пахаваны.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Канстанцыяй з Беніслаўскіх (пам. 1840). 3 трох сыноў Юстына Шырына старэйшы Дамінік памёр нежанатым, сярэдні — Напалеон, атрымаў Шудзелеўшчыну, Германавічы, Марыянполь, Прамяны; Антопаль і Парэчча дасталіся малодшаму сыну Аляксандру, жанатаму са стрыечнай сястрой з парэцкай лініі — Канстанцыяй з Шырынаў.

Адным з апошніх уладальнікаў Германавічаў і застаўшыхся багаццяў, быў сын Аляксандра — Уладзіслаў Шырын (нар. у 1847 г.), жанаты на Вікторыі Кажанеўскай, а пазней з іх патомства апошнім уладальнікам маёнтка быў граф Антон Шырын, які памёр у 1938 г.

Зноскі