Юсцінас Стаўгайціс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юсцінас Стаўгайціс
Партрэт
Род дзейнасці: гісторык, палітык, ксёндз
Дата нараджэння: 14 лістапада 1866(1866-11-14)[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 8 ліпеня 1943(1943-07-08)[1] (76 гадоў)
Месца смерці:
Альма-матар:
Commons-logo.svg Юсцінас Стаўгайціс на Вікісховішчы

Юсцінас Стаўгайціс (14 лістапада 1866 г. каля Шаўляя, пам. 8 ліпеня 1943 г. у гор. Цельшаі) — літоўскі рымска-каталіцкі святар, біскуп, палітычны дзеяч, адзін з падпісантаў Акту незалежнасці Літвы 1918 г..

Скончыў духоўную семінарыю ў Сейнах. У 1890 годзе быў высвечаны на святара. Прымаў удзел у руху кніганошаў (knygnešiai) -асоб, якія кантрабандным шляхам дастаўлялі рэлігійныя выданні на літоўскай мове праз прускую граніцу. Заснаваў у Марыямпалі таварыства асветы «Žiburys» («Святло»), працаваў там на грамадскіх пачатках, м.ін. заснаваўшы дом сірот і старых. З 1909 і да 1912 года ўзначаліў stał na czele lokalnego pisma «Vadovas» («Правадыр»).

У 1917 годзе быў абраны членам Тарыбы, у лютым 1918 г. падпісаў Акт незалежнасці Літвы 1918 г. У 1920 годзе ён, як прадстаўнік хадэкаў быў абраны на Устаноўчы Сойм, дзе выконваў абавязкі спікера і віцэ-спікера. У 1926 годзе папа прызначыў яго біскупам Цельшай. Стаўгайціс меў уплыў на стварэнне ў гэтым горадзе семінарыі, дзе навучаліся духоўныя асобы.

Зноскі

Bibliografia[правіць | правіць зыходнік]

  • Staugaitis, Justinas. Encyclopedia Lituanica V: 299. (1970—1978). Ed. Simas Sužiedėlis. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. LCC 74-114275.