Юсіф Везір Чэменземінлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юсіф Везір Чэменземінлі
азерб.: Yusif Vəzir Çəmənzəminli
Yusif vazir chamanzaminli 1911.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 12 верасня 1887(1887-09-12)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 студзеня 1943(1943-01-03) (55 гадоў)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, публіцыст, драматург, гісторык, фалькларыст
Жанр: проза і драма
Мова твораў: азербайджанская мова і руская
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Юсіф Везір Чэменземінлі (азерб.: Yusif Vəzir Çəmənzəminli; 12 верасня 1887, Шуша3 студзеня 1943, ГУЛАГ на ст. Сухабязводная, Горкаўская вобласць) — азербайджанскі пісьменнік, публіцыст, драматург, гісторык, фалькларыст і палітычны дзеяч. Друкаваўся пад псеўданімамі: «Серсем», «Чэменземінлі Алігулухан», «Зарасб», «Чэменземінлі Алі Хан», «Курбан Саід».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 12 верасня 1887 года ў горадзе Шушы. Яго бацька Мешэдзі Мірбаба бека Везіраў дасканала ведаў фарсі і турэцкую мовы, ведаў літаратуру (любіў Фірдаўсі і Фізулі), выкладаў мугам і за сваё жыццё пабываў у многіх краінах Усходу.

Атрымаўшы пачатковую адукацыю ў школе Молы Мехці, які праславіўся пад псеўданімам «Кар Халіфа», ён працягнуў навучанне ў рускай школе горада Агдам. У 1896 годзе ён вярнуўся ў Шушу і паступіў у Рэальнае вучылішча, якая сярод тагачасных сярэдніх навучальных устаноў Каўказу лічылася адной з найлепшых. У школе ён больш увагі надаваў біяграфіям мастакоў і скульптараў, і не паспяваў па матэматыцы. Праз гэта застаўся на другі год. Яшчэ з дзіцячых гадоў ён займаўся маляваннем, спачатку ён маляваў карціны, а пасля стаў маляваць грамадска-палітычныя карыкатуры. Вучачыся ў Шушанскай рэальнай школе ён напісаў на рускай мове свой першы верш «Скарга». Юсіф Везір паказаў некалькі сваіх вершаў свайму настаўніку рускай мовы Клемію. Настаўнік прачытаўшы вершы параіў яму чытаць Антона Чэхава. Сатырычныя апавяданні Чэхава яму вельмі спадабаліся, у далейшым гэта паўплывала на станаўленне яго як пісьменніка кароткіх апавяданняў. Падчас вучобы ў Шушанскай рэальнай школе ён разам са сваім стрыечным братам Мір-Гасанам Везіравым (у далейшым адным з 26-ці бакінскіх камісараў) выдаваў штомесячны гумарыстычны часопіс на рускай мове «Фокуснік».

Пасля крывавых падзей 1905 года ў Шушы падчас армяна-азербайджанскае разні, пасля доўгай хваробы памірае яго бацька і ўвесь цяжар па ўтрыманні сям'і кладзецца на плечы Юсіфа. Прадаўшы маёмасць бацькі ў Агдаме, пасля вяртання ў Шушу Юсіф Везір захварэў. Падчас доўгае хваробы іх сям'і дапамагалі суседзі - тры браты з Паўднёвага Азербайджана, якім калісьці даў прытулак бацька Юсіф Везіра Мешэдэ Мірбаба. Пасля 3-х месяцаў хваробы, па выздараўленні Юсіф дае абяцанне, што калі ў будучыні ён стане вядомым чалавекам, то абавязкова возьме сабе псеўданім «Чэменземінлі» у гонар вёскі сваіх суседзяў з Паўднёвага Азербайджана.

У 1907 годзе Юсіф Везір едзе ў Баку і паступае ў Бакінскую рэальную школу. У 1911 годзе ў газеце «Сада» і сатырычным часопісе «Мола Насрэдын» друкуюцца яго апавяданні.

Скончыўшы ў 1909 годзе Бакінскае рэальнае вучылішча ён адпраўляецца ў Пецярбург. У Пецярбургу ён піша сваё вядомае апавяданне «Пуцёўка ў рай» і верш, прысвечаны народнаму герою Дагестану Шамілю.

Кіеўскі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

У 1910 годзе ён паступіў на юрыдычны факультэт Імператарскага Універсітэта Святога Уладзіміра ў Кіеве. За ўвесь час навучання ва ўніверсітэце ён не перапыняў сувязі з радзімай. За гэтыя гады Юсіф Везір не раз друкаваўся ў газетах і часопісах, якія выдаюцца ў Азербайджане. Менавіта ў гэты перыяд убачылі свет такія яго працы, як «Фактычнае становішча азербайджанскай мусульманкі», «Крывавыя слёзы», «Маці і мацярынства». Пазней былі напісаны артыкулы «Азербайджанская аўтаномія», «Хто мы і чаго хочам?», «Гісторыя літоўскіх татараў», «Нашая вонкавая палітыка», «Праблемы нашае нацыі і культуры» і да т.п.

У 1915 годзе з прычыны Першай сусветнай вайны царскі ўрад перанёс Кіеўскі ўніверсітэт у Саратаў. Скончыўшы ўніверсітэт, Юсіф Везір уладкоўваецца на працу суддзёй у Саратаўскую судовую палату. Праз недахоп сродкаў на харчаванне, ён вяртаецца ў Кіеў. Дзе, уступіўшы ў арганізацыю «Земства» ён едзе на фронт. Падчас лютаўскай рэвалюцыі Юсіф Везір знаходзіўся на Галічыне. Падзеі тых часоў ён апісаў у сваіх раманах «Студэнты» і «У 1917-м годзе».

Дыпламатычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1917 годзе Юсіф Везір вяртаецца з Галічыны ў Кіеў. Пасля ўсталявання Украінскай Народнай Рэспублікі, стварае ў Кіеве азербайджанскае таварыства, і ўзначальвае яго. Пасля ўсталявання Украінскай Народнай Рэспублікі 1 лістапада 1918 года Юсіф Везір быў прызначаны дыпламатычным прадстаўніком Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі ва Украінскай дзяржаве[1]. Адначасова з студзеня 1919 года быў дыпламатычным прадстаўніком Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі ў Крыме, і ў Польшчы. Акрамя дзяржаўных, ваенных і эканамічных інтарэсаў, мэтай дыпламатычнага прадстаўніцтва было азнаёміць украінскую грамадскасць з Азербайджанам. Прадстаўніцтва арганізуе вечары, друкуе ў газетах і часопісах артыкулы пра гісторыю, літаратуру, культуру, гандаль і эканоміку Азербайджана.

У 1919 годзе абрываецца сувязь з Азербайджанам. Юсіф Везір едзе ў Сімферопаль, дзе ён вымушаны быў застацца на некалькі месяцаў. Тут ён уладкоўваецца на працу саветнікам у Міністэрстве юстыцыі. У крымскай газеце «Мілят» друкуецца яго артыкул «Азербайджан і азербайджанцы» і ў 1919 годзе выходзіць яго кніга «Літоўскія татары».

Па вяртанні на радзіму ён у газеце «Азербайджан» друкуе серыю артыкулаў «Нашая вонкавая палітыка», «Нашыя нацыянальныя і культурныя пытанні».

Праз некаторы час паводле прапановы старшыні Рады Міністраў Азербайджанскай Дэмакратычнай Рэспублікі (АДР) Насіб-бек Усуббекаў ён адпраўляецца ў Стамбул ў якасці азербайджанскага пасольствара. Займаючыся ў Стамбуле дыпламатычнымі справамі ён працягваў сваю літаратурную дзейнасць, і ў 1921 годзе выдае кнігі «Погляд на азербайджанскую літаратуру» і «Азербайджан — гістарычны, геаграфічны і эканамічны», якія былі поўныя навуковымі назіраннямі пісьменніка.

Кіеўскі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўсталявання Савецкай улады ў Азербайджане Юсіф Везір аб'яўляе аб спыненні сваёй дзейнасці. Ён едзе ў Парыж да свайго малодшага брата Мірабдуле, які вучыўся на факультэце дыпламатыі Парыжскага інстытута палітычных навук. Праз немагчымасць працы ў якасці юрыста ў Францыі ён працаваў рабочым на лакаматыўным і аўтамабільным заводах у горадзе Клішы недалёка ад Парыжу. Ён таксама супрацоўнічаў з газетай «Парыжскія навіны», дзе друкаваў свае артыкулы пад загалоўкам «Усходнія лісты».

Пасля заўчаснае смерці малодшага брата, Юсіф Везір вырашае вярнуцца на радзіму. Ён піша лісты прадстаўніку Саветаў у Парыжы і старшыні Азербайджанскай Савецкай Рэспублікі народнаму камісару Газанфару Мусабекаву. Старшыня камуністычнай партыі Азербайджана Сяргей Кіраў сустрэў з радасцю жаданне Юсіфа Везіра вярнуцца. І ў 1926 годзе Юсіф Везір назаўжды вяртаецца з эміграцыі ў савецкі Азербайджан.

Бакінскі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

Вярнуўшыся на радзіму, Юсіф Везір працуе рэдактарам мастацкага аддзела ў выдавецтве «Бакінскі працоўны», затым у грамадска-культурным аддзеле Камітэту па Дзяржаўным Планаванні і адначасова займаецца выкладаннем. Спачатку выкладаў на факультэце ўсходазнаўства і педагогікі Азербайджанскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а затым на факультэтах азербайджанскай і рускай мовы ў Педагагічным, Медыцынскім і Нафтавым інстытутах. Адначасова Юсіф Везір быў адным з рэдактараў «Расійска-Азербайджанскага слоўніка» пад рэдакцыяй Рухулы Ахундава. У 19301935 гадах ён выдае свае раманы «Дзявоцкая крыніца», «Студэнты», «У 1917-м годзе», піша камічную п'есу «Хазраці Шахрыяр».

Юсіф Везір працаваў і над перакладамі. Ён пераклаў з расійскае на азербайджанскую творы Льва Талстога, Івана Тургенева, Аляксандра Няверава, Мікалая Гогаля і іншых. У 1937 годзе ён скончыў свой гістарычны раман «Паміж двох агнёў», але выдаць раман ён не паспеў. Раман быў надрукаваны з скарачэннямі ў часопісе «Азербайджан» толькі ў 1960 годзе пад назвай «У крыві». За 3-4 месяцы да звальнення з Саюзу пісьменнікаў Азербайджана Юсіф Везір перадаў «Азерфільму» кінасцэнарый свайго твору «Алтунсач». Нягледзячы на тое, што твор быў ухвалены кіраўніцтвам «Азерфільму», дамова так і не была складзена, праз крытыку яго раману «Студэнты».

У 1937 годзе Юсіф Везір паводле розных падстаў быў адхілены ад працы.

У 1940 годзе ён быў асуджаны і адпраўлены ў лагер для зняволеных у Горкаўскую вобласць на станцыю Сухабязводнае, дзе і сканаў у 1943 годзе.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Алі і Ніно[2]
  • Студэнты
  • У 1917-м годзе
  • Паміж двох агнёў («У крыві»)
  • Дзявоцкая крыніца
  • Алтунсач
  • Пуцёўка ў рай
  • Яго высокасць едзе ў Парыж
  • Фактычнае становішча азербайджанскае мусульманкі
  • Крывавыя слёзы
  • Хто мы і чаго жадаем?
  • Гісторыя літоўскіх татараў
  • Нашая вонкавая палітыка
  • Праблемы нашай нацыі і культуры

Зноскі

  1. Паведамленне газеты «Азербайджан» аб прызначэнні Ю. Везірава дыпламатычным прадстаўніком ва Украіне (Азербайджан. 3 лістапада 1918 года № 25)
  2. Аўтарства аспрэчваецца

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]