Юсі Б’ёрлінг
| Юсі Б'ёрлінг | |
|---|---|
| Jussi Björling | |
| |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | шведск.: Johan Jonatan Björling |
| Поўнае імя | Юхан Юнатан Б'ёрлінг |
| Дата нараджэння | 5 лютага 1911[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 верасня 1960[3][4][…] (49 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна |
|
| Бацька | David Björling[d] |
| Жонка | Anna-Lisa Björling[d] |
| Дзеці | Rolf Björling[d] і Ann-Charlotte Björling[d] |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Педагог | John Forsell[d] і Tullio Voghera[d] |
| Прафесіі | оперны спявак |
| Гады актыўнасці | 1930 — 1960 |
| Пеўчы голас | тэнар |
| Інструменты | вакал |
| Жанры | опера |
| Псеўданімы | Erik Odde |
| Калектывы | Шведская каралеўская опера |
| Супрацоўніцтва | Метраполітэн-опера |
| Лэйблы | His Master's Voice[d] і RCA Red Seal[d] |
| Узнагароды | |
| jussibjorlingsociety.org | |
Юсі Б’ёрлінг (поўнае імя Юхан Юнатан Б’ёрлінг, шведск.: Johan Jonatan "Jussi" Björling; 2 лютага 1911, Бурленгэ, Швецыя — 9 верасня 1960, Стакгольм, Швецыя) — шведскі оперны спявак (лірыка-драматычны тэнар), адзін з найбуйнейшых оперных спевакоў XX стагоддзя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Першым педагогам Б’ёрлінга быў яго бацька, тэнар Давід Б’ёрлінг. Разам з ім і двума братамі Юсі Б’ёрлінг удзельнічаў у сямейным вакальным квартэце. У 1928—1930 гадах навучаўся ў Стакгольмскай кансерваторыі, пасля заканчэння якой з 1930 па 1933 быў салістам Шведскай каралеўскай оперы.
Пачынаючы з 1931 года, пасля канцэртнага выступу ў Капенгагене, вядомасць Б’ёрлінга распаўсюджваецца за межы Швецыі. З 1936 года пачынаюцца працяглыя канцэртныя турнэ Б’ёрлінга па Цэнтральнай Еўропе (Чэхаславакія, Аўстрыя, Германія, Венгрыя). У 1938 годзе ўпершыню выступіў на сцэне Метраполітэн-оперы, дзе пераважна спяваў з другой паловы 1940-х гадоў.
У 1944 годзе стаў уладальнікам шведскага ганаровага звання «Прыдворны спявак» (hovsångare).
З 1957 года ў спевака пачаліся праблемы з сэрцам, але ён не спыніў выступленняў, зрабіўшы апошні запіс («Рэквіем» Вердзі) у чэрвені 1960 года, за некалькі месяцаў да смерці.
Жонка Б’ёрлінга, Ганна-Ліза, з якой яны пажаніліся ў 1935 годзе, таксама была опернай спявачкай.
У горадзе Бурленгэ працуе музей Юсі Б’ёрлінга.
Зноскі
- ↑ Jussi Björling // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Björling, Johan Jussi Jonatan // Sveriges dödbok 1830–2020 — 8 — Sveriges Släktforskarförbund, 2021. Праверана 19 чэрвеня 2022.
- ↑ Jussi Bjorling // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jussi Björling // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stora Tuna kyrkogård: Jussi Björling — kulturgravar.se. Праверана 17 лістапада 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 2 ліпеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Швецыі
- Памерлі 9 верасня
- Памерлі ў 1960 годзе
- Памерлі ў Швецыі
- Пахаваныя ў Швецыі
- Выпускнікі Каралеўскай вышэйшай музычнай школы ў Стакгольме
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў Бурленгэ
- Памерлі ў Стакгольме
- Оперныя спевакі і спявачкі Швецыі
- Тэнары
- Лаўрэаты прэміі «Грэмі»
