Юта Баўэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юта Баўэр
Дата нараджэння 9 студзеня 1955(1955-01-09)[1][2][…] (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменніца, ілюстратарка, дзіцячая пісьменніца, графік
Вучоба
Узнагароды

Юта Баўэр (ням.: Jutta Bauer, 9 студзеня 1955, Гамбург) — нямецкі кніжны ілюстратар, дзіцячая пісьменніца. Лаўрэат прэміі Х. К. Андэрсена (2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1975—1981 гадах вучылася ў Гамбургскай вышэйшай школе прыкладных навук. З 1980 года — член «Гамбургскай групы ілюстратараў». З 1981 года займаецца кніжнай ілюстрацыяй. Малявала коміксы для часопіса «Брыгіта». З 1991 года займаецца анімацыяй для тэлеканала «ZDF».

Ілюстравала кнігі Кірстэн Бое, Крысцінэ Нёстлінгер і Петэра Хертлінга.

Намінацыі і прэміі[правіць | правіць зыходнік]

  • (1997) прэмія «Эміль» за анімацыйны фільм «Каралева фарбаў»
  • (1998) Тройсдорфская прэмія за кніжную ілюстрацыю
  • (2001) Нямецкая прэмія за дзіцячую літаратуру
  • (2008) Намінацыя на прэмію «Памяці Астрыд Ліндгрэн»
  • (2010) Прэмія Х. К. Андэрсена

Зноскі