Юхан Готліб Ган
Юхан Готліб Ган | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 жніўня 1745[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 1818[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Hans Jacob Gahn[d][3] |
Маці | Anna Maria Schulzen[d] |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | хімія |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Торберн Улаф Бергман |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юхан (Ёхан, Іаган) Готліб Ган (шведск.: Johan Gottlieb Gahn; 19 жніўня 1745 — 8 снежня 1818) — шведскі хімік і мінералог. Першым атрымаў металічны марганец (1774) і вывучыў яго ўласцівасці.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ва Упсальскім ўніверсітэце (1762—1770), дзе пазнаёміўся з мінералогам Торбернам Бергманам і хімікам Карлам Шэеле. У 1769 годзе быў першым, хто выявіў, што ў касцях утрымоўваецца фосфар. Таксама ён прапанаваў спосаб атрымання фосфару з касцявога попелу за кошт апрацоўкі яе сернай кіслатой і аднаўленнем атрыманых кіслых фасфатаў вугалем пры награванні. У 1770 годзе пасяліўся ў горадзе Фалун, дзе ўнёс шэраг паляпшэнняў у вытворчасць выплаўлення медзі. Прымаў удзел у стварэнні заводаў, якія вырабляюць купарвас, серу і чырвоную фарбу. У 1774 г. К. Шэеле паказаў, што ў рудзе піралюзіту змяшчаецца невядомы метал і паслаў ўзоры руды Ю. Гану, які награваючы ў печы піралюзіт з вугалем, першым атрымаў металічны марганец (1774) і вывучыў яго ўласцівасці. У 1770—1784 гадах дырэктар медзеплавільнага завода ў Фалуне, з 1785 года член Бергкалегіі ў Стакгольме. У 1784 годзе быў абраны членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук. Прыняў удзел у адкрыцці селену Ё. Я. Берцэліусам (1817).
Зноскі
- ↑ а б в г д е J Gottlieb Gahn — 1917.
- ↑ а б Johan Gottlieb Gahn // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gahn, släkt Праверана 8 лістапада 2021.