Юха Венала

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юха Венала
Juho Heikki Vennola
Юха Венала
сцяг
5-ы Прэм'ер-міністр Фінляндыі
15 жніўня 1919 — 15 сакавіка 1920
Папярэднік: Каарла Кастрэн
Пераемнік: Рафаэль Эрых
сцяг
7-ы Прэм'ер-міністр Фінляндыі
9 красавіка 1921 — 2 чэрвеня 1922
Папярэднік: Рафаэль Эрых
Пераемнік: Айма Каяндэр
 
Партыя: National Progressive Party[d]
Адукацыя:
Навуковая ступень: Bachelor of Philosophy[d] (1896), Licentiate of Philosophy[d] (1900) і доктар філасофіі (1903)
Дзейнасць: палітык, дыпламат, выкладчык універсітэта, эканаміст
Нараджэнне: 19 чэрвеня 1872(1872-06-19)
Улеабарг (Расійская імперыя)
Смерць: 3 снежня 1938(1938-12-03) (66 гадоў)
Хельсінкі (Фінляндыя)

Юха Венала (фінск.: Juho Heikki Vennola, 19 чэрвеня 1872 — 3 снежня 1938) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Фінляндыі, член Нацыянальнай Прагрэсіўнай партыі.

Па адукацыі эканаміст, працаваў прафесарам нацыянальнай эканомікі ў Хельсінкскім універсітэце, член Эдускунты з 1919 па 1930 год, двойчы ўзначальваў урад Фінляндыі (з 15 жніўня 1919 года па 15 сакавіка 1920 i з 9 красавіка 1921 па 2 чэрвеня 1922 г.), а таксама выконваў абавязкі прэм'ер-міністра ў другім урадзе Свінхувуда з 18 лютага па 21 сакавіка 1931 г.

Венала займаў пасады памочніка міністра казначэйства (1918—1919), міністра гандлю і прамысловасці (1919), міністра замежных спраў (1922—1924) і міністра казначэйства (1930—1931).

14 кастрычніка 1920 г. у ліку ўпаўнаважаных у горадзе Юр'еў падпісаў Мірны дагавор паміж Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікай і Фінляндскай Рэспублікай[1].


Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]