Юшкаў Груд
| Вёска | |
| Юшкаў Груд | |
|---|---|
| польск.: Juszkowy Gród | |
| 52°58′34″ пн. ш. 23°42′58″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Ваяводства | Падляскае |
| Павет | Беластоцкі |
| Гміна | Міхалова |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 147 м |
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 16-050 |
| Іншае | |
| 0034329 | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Юшкаў Груд[2][3], часам Юшковы Груд[4][5] (польск.: Juszkowy Gród) — вёска у Польшчы ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводства. Сядзіба салецтва Юшкаў Груд, у якое ўваходзяць Юшкаў Груд, Баршчэва і Юльянка.
Праз вёску праходзяць аўтамабільныя ваяводскія дарогі № 686 і 687.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У канцы XVIII стагоддзя вёска была ў Ялоўскім старостве Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства[6].
З канца 1918 года вёска ў складзе адноўленай Польшчы. З 2 лістапада 1939 года ў БССР, з 4 снежня 1939 года ўвайшла ў Беластоцкую вобласць. Было праведзена раянаванне, у выніку якога быў створаны Крынкаўскі раён. Паводле дагавора «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ад 16 жніўня 1945 года тэрыторыя павета перайшла да сацыялістычнай Польшчы. У 1940—1945 гадах цэнтр Юшкаўскага сельсавета Крынкаўскага раёна.
У 1954—1972 гадах вёска належала і была сядзібай грамады Юшкаў Груд. У 1975—1998 гадах вёска адміністрацыйна адносілася да Беластоцкага ваяводства.
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]Юшкаў Груд — сядзіба праваслаўнай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Вернікі рымска-каталіцкай царквы належаць да парафіі Божага Провіду ў Міхалове.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Алексы Казбярук (1936—2012) — польскі паэт беларускага паходжання[7].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013702075-0034329?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 7 кастрычніка 2022.
- ↑ niva.bialystok.pl Юшкаў Груд. www.google.com. Праверана 14 лютага 2026.
- ↑ На Беласточчыне прайшлі беларускія «Літаратурныя запусты» - Беларуская Служба(нявызн.). www.polskieradio.pl. Праверана 14 лютага 2026.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 97.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі: у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; [рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) і інш.]. Т. 2 / [спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія, 2013. — 1 атлас (347, [4] с.): каляр. іл., карты. — С. 97. — ISBN 978-985-508-245-4.
- ↑ Пісаў з Юшкавага Груда - Czasopis . czasopis.pl (11 жніўня 2023). Праверана 14 лютага 2026.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Juszkowy Gród // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 35.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юшкаў Груд