Юлій Іванавіч Глінка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ю. І. Глінка)
Юлій Іванавіч Глінка
Дата нараджэння 14 лістапада 1926(1926-11-14) (97 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Юлій Іванавіч Глінка (14 лістапада 1926, Перм) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1954 годзе. Працаваў у Белпрампраекце, з 1958 года — галоўным архітэктарам праектаў, кіраўніком майстэрні, з 1971 па 1984 год — галоўным архітэктарам БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1958 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы саўгасаў на цалінных землях КазССР (1955), Магілёва (1961, 1969, 1972), Гродна (1961, 1970), Баранавічаў, Ліды (1963), Брэста (1964), Мінска (1958), праект 1-й чаргі будаўніцтва (1959), ПДП цэнтра (1973), схема добраўпарадкавання тэрыторыі ўздоўж р. Свіслач (1959), генплан Акадэмгарадка (1970) у Мінску, ПДП цэнтраў Гродна (1970, 1978), Магілёва (1976).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

1-я прэмія за праект цэнтра Жытоміра (1978) і 2-я — за праект цэнтра Мінска (1968) на рэспубліканскіх конкурсах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]