Юрый Аляксандравіч Булычоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ю. А. Булычоў)
Юрый Аляксандравіч Булычоў
Дата нараджэння 2 красавіка 1921(1921-04-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 верасня 1976(1976-09-19) (55 гадоў)
Адукацыя
Прафесія мастак кіно
IMDb ID 1462684

Ю́рый Алякса́ндравіч Булычо́ў (2 красавіка 1921, г. Мурам, Уладзімірская вобласць — 19 верасня 1976) — беларускі мастак кіно[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Усесаюзны інстытут кінематаграфіі ў Маскве ў 1953 годзе. Мастак-пастаноўшчык фільмаў: «Дзеці партызана» (1954), «Зялёныя агні» (1956), «Міколка-паравоз» (1957), «Шчасце трэба берагчы» (1958), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959), «Першыя выпрабаванні» (1960-61, сумесна з У. Белавусавым), «Пушчык едзе ў Прагу» (1965), «Учыні бой  (руск.)» (1969), «Аперацыя «Хальцауге»» (1972)[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За фільм «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959) Юрый Булычоў атрымаў прыз «Залатая пласціна» на ІІ Міжнародным кінафестывалі фільмаў пра сям'ю ў Вічэнца (Італія), 1965.

Зноскі

  1. а б Булычёв Юрий Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 90. — 737 с.